|
Выгляд |
![](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bb/Eu-Block.jpg/250px-Eu-Block.jpg)
|
Агульная інфармацыя |
Назва, сымбаль, атамны нумар | Эўроп, Eu, 63 |
Катэгорыя элемэнту | Лантаноіды |
Група, пэрыяд, блёк | ніякая, 6, f |
Адносная атамная маса | 151,96 г·моль−1 |
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 4f76s2 |
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 25, 8, 2
|
Фізычныя ўласьцівасьці |
Фаза | Цьвёрдае цела |
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 5,423 г·см−3 |
Тэмпэратура плаўленьня | 822[1] °C |
Тэмпэратура кіпеньня | 1597 °C |
Структура крышталічнай краты | body-centered cubic |
Цеплаправоднасьць | (300 K) 13,9 Вт·м−1·K−1 |
Уласьцівасьці атама |
Атамны радыюс | 94,7 пм |
|
Эўро́п (па-лацінску: Europium) Eu — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 63. Адносіцца да лянтаноідаў. Адкрыты ў 1901 годзе Дамарсэем фракцыйным разьдзяленьнем двайнога нітрату самару ды магну. Названы ў гонар Эўропы. Элемэнт мае два ізатопы Eu-151 (47,77%) ды Eu-153. Агулам вядома 17 радыяактыўных ізатопаў эўропу з масавымі нумарамі ад 142 да 160. Першы элемэнт ітрыевай групы. Мае парамагнітныя ўласьцівасьці. У зямной кары эўропу прыкладна 2×10−5%. Гама-выпраменьваньне эўропу выкарыстоўваюць для радыёграфіі пракатнага мэталу[2]. Прымяняецца ў атрыманьні люмінафорных і лазэрных матэрыялаў, а таксама як паглынальнік у АЭС.
- ^ Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 634. — ISBN 5-9221-0534-X
- ^ Европий // Радиохимический словарь элементов. — М.: Атомиздат, 1968. — С. 61.