Івянецкі раён

Івянецкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Івянец
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 17 красавіка 1962
Насельніцтва
  • 36 400 чал. (1959)
Івянецкі раён на карце

Івяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў:

З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Налібоцкі, Руднянскі, Сівіцкі, Церабейнаўскі сельсаветы, утвораны Прудскі сельсавет, Казарэзскі сельсавет перайменаваны ў Станюшкаўскі, Хотаўскі сельсавет — у Мешыцкі[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Дзераўноўскі, Каменскі, Мешыцкі, Навікоўскі, Станюшкаўскі, Старынкаўскі, Таўкачоўшчынскі сельсаветы, утвораны Зарачанскі і Хотаўскі сельсаветы, Падневіцкі сельсавет перайменаваны ў Пральніцкі[2]. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці.

17 красавіка 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Івянец, Зарачанскі, Пральніцкі (Пральнінскі), частка Волменскага сельсаветаў перададзены Валожынскаму раёну, Літвенскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хотаўскі і частка Волменскага сельсаветаў — Стаўбцоўскаму раёну.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  • Івянецкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі—Кадэнцыя. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 469—470. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.