Аб’яднанне студэнтаў-беларусаў Літоўскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага
Аб’яднанне студэнтаў-беларусаў Літоўскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Коўна. Існавала з лютага 1933 да 1936 (?). Займалася нацыянальна-культурнай дзейнасцю, праводзіла навуковыя чытанні і дыспуты, стымулявала беларускіх студэнтаў да вывучэння беларускага края. Налічвала 15 чалавек, у праўленне ўваходзілі А.Вус, А.Зэйгліш, Л.Раманенка, Д.Рудзь, Г.Чэркас. Супрацоўнічала з Беларускім культурна-асветным таварыствам у Коўне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўскі, Ю.Р. Аб’яднанне студэнтаў-беларусаў Літоўскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага / Ю.Р.Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б.І.Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. – С. 27. — ISBN 5-85700-142-0.