Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф
Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф | ||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Konstantin Alexander Karl Wilhelm Christoph von Benckendorff | ||||||||||||||||||||
![]() Партрэт Аляксандра Хрыстафоравіча Бенкендорфа працы[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) | ||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 23 чэрвеня (4 ліпеня) 1781[2] ці 23 чэрвеня 1783[3] | |||||||||||||||||||
Месца нараджэння | ||||||||||||||||||||
Дата смерці | 23 верасня (5 кастрычніка) 1844[4] | |||||||||||||||||||
Месца смерці | на борце парахода «Геркулес» на шляху з Германіі ў Расію | |||||||||||||||||||
Месца пахавання | ||||||||||||||||||||
Бацька | Christoph von Benckendorff[d][5] | |||||||||||||||||||
Маці | Anna Juliane von Benckendorff[d] | |||||||||||||||||||
Жонка | Elizaveta Andreyevna Donets-Zakharzhevska[d] | |||||||||||||||||||
Дзеці | Mariya Volkonskaya[d], Sofya Alexandrovna von Benckendorff[d] і Anna Alexandrovna Benckendorff[d] | |||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||
Прыналежнасць | ![]() | |||||||||||||||||||
Званне | генерал-ад'ютант | |||||||||||||||||||
Бітвы/войны | Гросберэн, Дэневіц, Лейпцыг | |||||||||||||||||||
Узнагароды і званні |
| |||||||||||||||||||
![]() |
Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф (23 чэрвеня (4 ліпеня) 1782, Рэвель, Расійская імперыя — 23 верасня (5 кастрычніка) 1844, Пецярбург) — граф (1832), расійскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, генерал-ад'ютант (1819), генерал ад кавалерыі (1829), член Дзяржаўнага савета (1830).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з ліфляндскага дваранскага роду, бацька генерал ад інфантэрыі, рыжскі вайсковы губернатар Х. І. Бенкендорф, маці народжаная баранэса Ю. Шылінг фон Канштат, блізкая сяброўка дзяцінства імператрыцы Марыі Фёдараўны.
У 1798 паступіў на службу ўнтэр-афіцэрам у Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, неўзабаве быў узведзены ў прапаршчыкі і прызначаны флігель-ад’ютантам. Баявую кар’еру пачаў на Каўказе ў 1803, затым з поспехам удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах і ў баявых дзеяннях з туркамі. У 1807 узведзены ў палкоўнікі. Падчас Айчыннай вайны 1812 знаходзіўся ў першым партызанскім атрадзе генерала Ф. Ф. Вінцінгеродэ і за поспехі атрымаў чын генерал-маёра. Пасля пакідання французамі Масквы стаў першым камендантам вызваленага горада.
Камандуючы кавалерыйскім атрадам, вызначыўся ў кампаніях 1813—1814. У 1819 быў узведзены ў генерал-ад’ютанты і прызначаны начальнікам штаба гвардзейскага корпуса. Актыўны ўдзельнік задушэння паўстання дзекабрыстаў. C 1826 атрымаў прызначэнне ў Сенат і займаў пост шэфа корпуса жандараў і начальніка Трэцяга аддзялення ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі.
За гады службы, быў адначасова і камандуючым Галоўнай кватэры, стаў блізкай і даверанай асобай Мікалая I, быў спадарожнікам у яго падарожжах. Суправаджаў імператара ў яго паездцы на тэатр ваенных дзеянняў супраць туркаў ў 1828—1829 і быў вылучаны ў генералы ад кавалерыі. У 1832 узведзены ў графскую годнасць. У кола яго службовых абавязкаў уваходзіла ўскладзеная на яго імператарам цэнзура сачыненняў А. C. Пушкіна.
Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 251, кат.№ 7968. — 360 с.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Кругасвет — 2000.
- ↑ Бенкендорфъ // Русский биографический словарь — СПб.: 1900. — Т. 2. — С. 695–697.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Олейников Д. И. Бенкендорф. М., 2009 (серия «Жизнь замечательных людей»).