Алімпійскі агонь

Генрых Фрыдрых Фюгер. Праметэй прыносіць агонь людзям (1817)

Алімпійскі агонь — адзін з сімвалаў Алімпійскіх гульняў. Гэты агонь запальваюць у горадзе правядзення Гульняў падчас іх адкрыцця і ён гарыць бесперапынна да іх заканчэння.

Традыцыя запальваць Алімпійскі агонь існавала ў Старажытнай Грэцыі падчас правядзення антычных Алімпійскіх гульняў. Алімпійскі агонь служыў згадкай пра подзвіг Праметэя, што па легендзе выкраў агонь у Зеўса і падараваў яго людзям.

Адраджэнне заснаванай на старажытнагрэчаскіх рытуалах традыцыі адбылося пры правядзенні Алімпійскіх гульняў 1928 года ў Амстэрдаме.