Адыша
Адыша | |
---|---|
ଓଡ଼ିଶା, Odisha | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1 красавіка 1936 |
Кіраўнік | Навін Патнаік[d][1] |
Афіцыйная мова | Орыя |
Насельніцтва |
|
Плошча | 155 707 |
Код ISO 3166-2 | IN-OR |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыса (англ.: Orissa), з 2011 г. афіцыйная назва Адыша (англ.: Odisha, орыя ଓଡ଼ିଶା)[3] — штат на ўсходзе Індыі на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхубанешвар.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Маханадзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе збіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія залежы мінеральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна развітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Пераважная большасць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95 %), ёсць хрысціяне і мусульмане (па 2 %).