Бадэнская народная партыя

Бадэнская народная партыя
Лідар Роберт Альбіц (1959–1960)[1]
Карл Глунк (1960–1970)[1][2]
Дата заснавання 5 чэрвеня 1959
Дата роспуску 1970
Штаб-кватэра Карлсруэ
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Саюзнікі і блокі Нямецкая партыя

Бадэнская народная партыя, БНП (ням.: Badische Volkspartei, BVP) — рэгіянальная палітычная партыя ў нямецкай зямлі Бадэн-Вюртэмберг, заснаваная 5 чэрвеня 1959 года ў Карлсруэ. Яе першараднай мэтай з’яўляўся роспуск зямлі Бадэн-Вюртэмберг, якая існуе з 1952 года, каб тым самым дамагчыся аднаўлення Бадэна, як асобнай адміністрацыйнай адзінкі Германіі[3].

Падчас выбараў у сакавіку 1960 года БНП аб'ядналася з Нямецкай партыяй (ДП). Афіцыйна кааліцыя называлася як ДП/БНП. У выбарчым бюлетэні яна была паказаная як ДП. Кааліцыя дамаглася найлепшага выніку з 4,3 % у адміністрацыйнай акрузе Фрайбург. У верасні таго ж года БНП спыніла супрацоўніцтва з ДП. Пасля правядзення рэферэндуму ў 1970 года, на якім грамадзяне прагаласавалі за працяг існавання Бадэн-Вюртэмберга, партыя самараспусцілася[1].

Генрых Бергёц быў абраны ў 1959 годзе адзіным прадстаўніком ад БНП у гарадскім савеце Карлсруэ[4][1].

  1. а б в г Bestand 69 Badische Volkspartei. Einführung Архівавана 14 снежня 2021. im Landesarchiv Baden-Württemberg.
  2. Ein Original feiert 90. Geburtstag(недаступная спасылка). Südkurier (16 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2017. Праверана 15 лютага 2019.
  3. Altbaden bläst zum Angriff Архівавана 16 лютага 2019. In: Die Zeit Nr. 24 vom 12. Juni 1959
  4. Günter Opitz: Berggötz, Heinrich. In: Fred Ludwig Septainter (Hrsg.): Baden-Württembergische Biographien. Band V, Kohlhammer, Stuttgart 2013, ISBN 978-3-17-024863-2, S. 24-26, hier S. 26.