Бартэль Бехам

Бартэль Бехам
Фатаграфія
Дата нараджэння 1502[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1540[1]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, прыдворны мастак, графік, рысавальнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак нямецкае Адраджэнне[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бартэль Бехам (ням.: Barthel Beham; 1502, Нюрнберг — 1540) — жывапісец і гравёр.

Бартэль Бехам нарадзіўся ў горадзе Нюрнбергу ў сям’і мастака. Разам са старэйшым братам Хансам Зебальдам (1500—1550) вучыўся ў майстэрні Альбрэхта Дзюрэра, стыль якога сур’ёзна адбіўся на ўсёй яго творчасці.

За атэістычныя погляды, прапаганду рэвалюцыйных для XV стагоддзя ідэй і «бязбожны жывапіс», вучні Дзюрэра былі адданыя суду, а затым высланы з Нюрнберга.

З 1527 года Б. Бехам працаваў для Вільгельма Баварскага, якому абавязаны паездкай у Італію для ўдасканалення мастацкага майстэрства. Пераважна мастак увасабляў сюжэты антычных часоў, асабліва цікавіўся аголеным целам, а таксама ствараў цудоўныя партрэты, малюючы фігуры ландскнехтаў.

Карціны мастака выстаўляліся ў Берлінскім музеі, Мюнхенскай пінакатэцы і інш.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.