Брандэнбург
Брандэнбург | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Brandenburg ням.: De-Brandenburg2.ogg | |||||
| |||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 3 кастрычніка 1990 | ||||
Кіраўнік | Дытмар Войдке[d] | ||||
Насельніцтва |
| ||||
Плошча |
| ||||
Вышыня над узроўнем мора | 0 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | DE-BB | ||||
Афіцыйны сайт (ням.) (англ.) (польск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брандэнбург (ням.: Brandenburg [ˈbʁandn̩ˌbʊʁk], н.-луж.: Bramborska, н.-ням.: Brannenburg, гістарычная назва Mark Brandenburg) — паўночна-ўсходняя зямля ФРГ. Сталіца і самы вялікі па насельніцтву горад — Патсдам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Германскія плямёны, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Брандэнбурга на працягу Вялікага перасялення народаў былі выцесненыя палабамі. Падчас усходняй экспансіі Германскай імперыі гэтыя землі былі зноў заселеныя немцамі. У 948 Атон I заснаваў тут Брадэнбургскае біскупства. Далей на працягу ўсіх Сярэдніх Стагоддзяў, тэрыторыя Брандэнбурга, часткамі і цалкам, уваходзіць у склад розных нямецкіх дзяржаўных утварэнняў, стрыжнем якіх з’яўлялася Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі, заснаваная Атонам I і канчаткова скасаваная Напалеонам Банапартам. Перад Другім Рэйхам Брандэнбург уваходзіць у склад Прусіі, затым з’яўляецца складовай часткай Паўночнага Германскага Звяза, пасля гэтага становіцца часткай нямецкай дзяржавы — Другога Рэйха. У 1949—1990 уваходзіў у склад ГДР.
Паходжанне назвы
[правіць | правіць зыходнік]Аб паходжанні слова ёсць розныя тэорыі. Славянская тэорыя абвяшчае, што назва горада Брандэнбург, у гонар якога названая гэтая зямля — Бранібор. Слова ўтрымоўвае ў сабе корань «бор» (хваёвы лес) і «брані» (хутчэй за ўсё азначае багністы, але магчыма і ад бітвы-бітва). Такім чынам, яно азначае або «багністы хваёвы лес» або «хваёвы лес, у якім была бітва».
Магчыма назва і адбываецца ад германскага слова brenan (ням.: brennen спаліць, гарэць), таму што выкорчванне ў той час выраблялі агнём.
Гарады акруговага падначалення
[правіць | правіць зыходнік]Адносіны з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]Брандэнбург уваходзіць у лік федэральных зямель ФРГ, з якімі Рэспубліка Беларусь падтрымлівае найбольш інтэнсіўнае ўзаемадзеянне ў розных сферах. У 2009 тавараабарот паміж Беларуссю і Брандэнбургам склаў 43,4 млн долараў. Экспарт Беларусі — 7,5 млн, імпарт — 35,9 млн. Аснова беларускага экспарту — прадукцыя дрэваперапрацоўкі, тэкстыль, вырабы з металу, машыны. Імпартуюцца прадукты харчавання, вырабы з драўніны, металу, прадукцыя хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасці, электраабсталяванне, машыны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.brandenburg.de — афіцыйны сайт
- ландшaфт гістарычнай зямлі Брандэнбург