Васіль Якаўлевіч Уласаў

Васіль Якаўлевіч Уласаў
Сцяг Міністр мясцовай паліўнай прамысловасці БССР
1946 — 1954
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Аляксей Кляшчоў
Папярэднік Іван Хацько
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Сакратар па паліўна-энергетычнай прамысловасці Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
26 сакавіка 1941 — 26 жніўня 1943
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 31 снежня 1896(1896-12-31)
Смерць 23 лютага 1957(1957-02-23) (60 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Васі́ль Я́каўлевіч Ула́саў (31 снежня 1896, г. Рослаўль Смаленскай вобласці, Расійская імперыя — 23 лютага 1957[1], г. Мінск) — беларускі савецкі партыйны дзеяч.

Васіль Уласаў нарадзіўся 31 снежня 1896 года ў горадзе Рослаўль (зараз — Смаленская вобласць). Удзельнічаў у баях савецка-польскай вайны. Пасля яе заканчэння знаходзіўся на розных партыйных пасадах[2]. Скончыў Свярдлоўскі камуністычны ўніверсітэт імя Леніна (1933)[1]. У 1938 годзе сакратар Варашылаўскага райкама КП(б)Б г. Мінска[1], з сакавіка 1941 года займаў пасаду сакратара ЦК КП(б) Беларускай ССР па паліўна-энергетычнай прамысловасці. З кастрычніка таго ж года ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў членам Ваенных Саветаў спачатку 20-й арміі, затым 5-й ударнай арміі, яму было прысвоена званне палкоўніка інтэнданцкай службы[3].

Магіла Васіля Уласава

У 1946—1954 гадах міністр мясцовай паліўнай прамысловасці БССР, у 1954—1957 гадах намеснік міністра аўтамабільнага транспарту БССР[1].

Член ЦК КПБ (1939—1954)[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1951—1955)[1].

Памёр 23 лістапада 1957 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі і шэраг медалёў.

Зноскі

  1. а б в г д е Уласаў Васіль Якаўлевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 601. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Власов Василий Яковлевич. (малд.)(недаступная спасылка). [1]. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2014. Праверана 12 кастрычніка 2014.
  3. Власов Василий Яковлевич. (руск.). [2]. Праверана 12 кастрычніка 2014.