1946
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1946 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Японскі імператар Хірахіта адракаецца ад свайго боскага статусу.
- 3 студзеня: Пажар у Клубе НКДБ ў Мінску прывёў да гібелі людзей.
- 10 студзеня: Адкрылася першая сесія Генеральнай Асамблеі ААН.
- 20 студзеня: Прэзідэнт ЗША Гары С. Трумэн заснаваў Цэнтральную разведвальную групу, якая з часам рэарганізавалася ў ЦРУ.
- 21 лютага: Выйшаў першы нумар газеты «Die Zeit».
- 5 сакавіка: Уінстан Чэрчыль у сваёй прамове называе мяжу з Усходнім блокам «Жалезнай заслонай».
- 1 красавіка: У Ватэнштаце (Германія) выйшаў першы нумар часопіса «Шляхам жыцця», рэдактар Хведар Ільяшэвіч.
- 2 красавіка: Выйшаў першы нумар газеты «Die Welt».
- 9 красавіка: У Міхельсдорфе (Германія) заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне «Шыпшына».
- 17 красавіка: Французскія каланіяльныя войскі выведзены з тэрыторыі Сірыі.
- 3 мая: Пачаўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі.
- 25 мая: Іарданія абвешчана незалежнай дзяржавай.
- 29 мая: Заснаваны Мінскі трактарны завод.
- 22 ліпеня: Яўрэйскія тэрарысты здзейснілі тэракт у Іерусаліме, у выніку якога загінулі каля 100 чалавек.
- 3 жніўня: Заснаваная Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя ЗША.
- 1 кастрычніка: Завяршыўся Нюрнбергскі працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Германіі.
- 24 кастрычніка: Атрымана першая фатаграфія Зямлі з космасу.
- 2 лістапада: Адбылося Чаткальскае землетрасенне — адно з самых магутных у Цэнтральнай Азіі.
- 4 лістапада: Увайшоў у сілу Статут ЮНЕСКА.
- 19 снежня: Пачалася Індакітайская вайна.
- 25 снежня: У Маскве на эксперыментальным ўран-графітным рэактары здзейснена першая ў Савецкім Саюзе ланцуговая ядзерная рэакцыя.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 3 студзеня: Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- 18 лютага: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса
- 21 лютага: Алан Рыкман, брытанскі акцёр
- 2 сакавіка: Георгій Шапавал, беларускі гісторык
- 30 красавіка: Карл XVI Густаў, кароль Швецыі
- 9 ліпеня: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст
- 18 жніўня: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца.
- 31 жніўня: Міхаэль Сямёнавіч Лайтман, заснавальнік Міжнароднай Акадэміі кабалы
- 6 верасня: Вячаслаў Селяменеў, беларускі архівіст
- 16 снежня — Бэні Андэрсан, шведскі кампазітар, музычны прадзюсар, аранжыроўшчык і спявак. Адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA
- 19 снежня — Жан-Крыстоф Мітэран, саветнік прэзідэнта Францыі па афрыканскіх справах, бізнесмен, журналіст, сын былога французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 студзеня: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
- 5 жніўня: Вільгельм Маркс, рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі.
- 25 снежня: Анры Ле Факанье, французскі мастак.