Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна
Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна (VGTU) | |
---|---|
Vilniaus Gedimino technikos universitetas | |
Арыгінальная назва | Vilniaus Gedimino technikos universitetas |
Міжнародная назва | Vilnius Gediminas Technical University |
Заснаваны | 1956 |
Тып | дзяржаўная тэхнічная ВНУ |
Рэктар | Romualdas Kliukas[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Літва, Вільнюс |
Сайт | vgtu.lt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна (літ.: Vilniaus Gedimino technikos universitetas) — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў горадзе Вільнюс, Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт Гедзіміна быў створаны ў 1956 годзе як Вільнюскі вячэрні аддзел Каўнаскага політэхнічнага інстытута. У 1960 годзе аддзел быў ператвораны ў Вільнюскі вячэрні факультэт Каўнаскага політэхнічнага інстытута, а ў 1961 годзе факультэт быў ператвораны ў Вільнюскі філіял КПІ. У 1969 годзе Вільнюскі філіял КПІ быў перайменаваны ў Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1990 годзе ВІБІ пераймяноўваецца ў Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт, а ў 1996 годзе яму надаецца імя вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты:
- Авіяцыйны інстытут імя Антанаса Густайціса
- Будаўнічы факультэт
- Механічны факультэт
- Транспартны факультэт
- Факультэт менеджменту
- Факультэт навакольнага асяроддзя
- Факультэт творчай індустрыі
- Факультэт фундаментальных навук
- Факультэт электронікі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.