Каледж Святога Ігнація Лаёлы
Каледж Святога Ігнація Лаёлы | |
---|---|
літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija | |
Арыгінальная назва | літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija |
Міжнародная назва | англ.: St. Ignatius of Loyola University of Applied Sciences |
Заснаваны | 2010 |
Тып | каледж |
Краіна | |
Размяшчэнне | Каўнас |
Сайт | ilk.lt |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каледж Святога Ігнація Лаёлы (літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija) — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе. Заснавальнік — Каўнаская рымска-каталіцкая архідыяцэзія.
Гэта незалежная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая накіравана на правядзенне інтэграваных навуковых і бізнес-праграм, якія кіруюцца на аснове Ігнацыянскай педагагічнай парадыгмы. Шмат увагі ў педагагічным працэсе надаецца выхаванню хрысціянскіх каштоўнасцей і развіццю пачуцця прыналежнасці да супольнасці, а таксама сацыяльнай адказнасці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каледж Святога Ігнація Лаёлы
- Сайт установы