Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін
Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2012 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін (30 кастрычніка 1938, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць — 29 студзеня 2012, Віцебск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных інстытутах Нарыльска, Горкага, з 1967 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1981 года — у Мінскграмадзянпраекце, з 1984 года — кіраўнік майстэрні ў Віцебскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў ў Віцебску.
Апошнія гады хварэў. Памёр 29 студзеня 2012 года[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%BA%D0%B0._%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%82%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%8F_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%BA%D0%B0._%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%82%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%91%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%8F_%2801%29.jpg)
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Старавіленскай (1978), Я. Коласа (1983), у мікрараёне Чыжоўка (1982), крыты каток у парку імя М. Горкага (1974), корпус пансіяната Савета Міністраў БССР на Заслаўскім вадасховішчы (1980), будынкі Маскоўскага райкама і райвыканкама (1980), Міністэрства сувязі БССР (1983), рэдакцыйны корпус тэлецэнтра па вул. Макаёнка (1983) у Мінску, дзіцячы кінатэатр, абласная паліклініка і кардыялагічны цэнтр (1986), комплекс спеўнага поля (1988)[2] у Віцебску.
Зноскі
- ↑ Памяти друга, коллеги посвящается…
- ↑ Над праектам перакрыцця амфітэатра яго працаваць не запрасілі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бабашкин Вячеслав Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)