Георгій Перамаганосец
Георгій Перамаганосец | |
---|---|
грэч. Γεώργιος | |
Род дзейнасці | салдат, dragonslayer, цудатворац |
Дата нараджэння | 275 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 23 красавіка 303 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | хрысціянства |
Бацька | Gerontius[d] |
Маці | Polychronia[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій (Юрый) Перамаганосец, Георгій Пераможац, Юрый Змеяборац — адзін са святых хрысціянскай царквы, мучанік, але пераможац.
Паводле запісаў Метафраста, Георгій паходзіў са знатнага кападакійскага роду і займаў даволі высокі чын у войску. Калі рымскі імператар пачаў праследаванне хрысціян, Георгій пакінуў вайсковую службу і стаў прапаведнікам хрысціянства, за што пасля цяжкіх пакут каля 303 года яму адсеклі галаву. Існуе шмат розных жыцій і апавяданняў пра жыццё, учынкі і цуды гэтага святога велікамучаніка. Усходнія і заходнія календары адносяць яго смерць да 23 красавіка, у памяць гэтага і было ўведзена рэлігійнае свята.
На іконах св. Георгій Пераможац выяўляецца юнаком на белым кані, які паражае сваёй дзідай цмока. На ўсходнеславянскіх землях ад часоў Яраслава Уладзіміравіча гэты малюнак быў традыцыйным на пячатках і манетах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 164—165.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 181. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Георгий, святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георгій Перамаганосец
- Протаіерэй Георгій Сакалоў. «У гонар святога Георгія»(недаступная спасылка) // «Прысожскі край»