Георг Барадаты
Георг "Барадаты" | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Georg der Bärtige | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Альбрэхт Храбры | ||||||
Пераемнік | Генрых V | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 27 жніўня 1471[1][2][…] | ||||||
Смерць | 17 красавіка 1539[1][3] (67 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Albertine branch[d] | ||||||
Бацька | Альбрэхт III Храбры[d] | ||||||
Маці | Сідонія з Подэбрад[d] | ||||||
Жонка | Барбара Ягелонка[d][5] | ||||||
Дзеці | John, Hereditary Prince of Saxony[d], Christine of Saxony[d], Магдалена Саксонская[d], Frederick, Hereditary Prince of Saxony[d], Christopher von Sachsen[d][6], Wolfgang von Sachsen[d][6], Anne von Sachsen[d][6], Christopher von Sachsen[d][6], Agnes von Sachsen[d][6] і Margaret von Sachsen[d][6] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[4] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Барадаты (ням.: Georg der Bärtige; 27 жніўня 1471, Майсен — 17 красавіка 1539, Дрэздэн) — герцаг саксонскі з 1500 года, з дынастыі Альберцінаў. Трэці сын Альбрэхта Смелага. Яго маці Здэна (Сідонія) (1449—1510) была дачкой чэшскага караля Іржы з Подэбрадаў. Мянушку «Барадаты» Георг атрымаў таму, што пасля смерці жонкі перастаў стрыгчы бараду.
У 1488 г. Георг замяшчаў на герцагскім прастоле бацькі, які вёў войны ў Фландрыі і Фрызіі. Вывучаў багаслоўе (добра валодаў латынню), але неўзабаве выйшаў з духоўнага саслоўя і ажаніўся з Барбарай, дачкой польскага караля Казіміра IV.
Пасля смерці бацькі ў 1500 годзе Георгу дасталася герцагства Саксонія. Ён быў заўзятым праціўнікам Рэфармацыі, хоць не з’яўляўся фанатычным каталіком, прызнаваў цёмныя бакі каталіцкага духавенства і імкнуўся выкараніць царкоўныя злоўжыванні. Асабліва яго настроілі супраць вучэння Лютэра сялянская вайна і анабаптысты (перахрышчэнцы)[7]. Ён палічыў патрэбным прыняць строгія меры ў адносінах да ерэтычнага вучэння і зрабіў візітацыю цэркваў у сваёй дзяржаве, якой павінен быў падпарадкавацца нават Лейпцыгскі ўніверсітэт. Гэта выклікала з боку Лютэра палеміку, у запалу якой Лютэр называў Георга «саксонскім забойцам, д’ябальскім апосталам і дурным дваранінам». Аднак усе старанні Георга былі марныя, і Рэфармацыя працягвала набываць прыхільнікаў, тым больш, што яго афіцыйны пераемнік, брат Генрых V (сыны Георга памерлі пры яго жыцці), перайшоў у пратэстанцтва, а спроба пазбавіць брата права на прастол не ўдалася.
Быў рыцарам ордэны Залатога руна.
Георг памёр у Дрэздэне, пахаваны побач з жонкай у капэле Мейсенскага кафедральнага сабора. Герцагскі прастол перайшоў да Генрыха «Набожнага» (1473—1541).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Георг з 1496 года быў шлюбе з Барбарай Польскай, дачкой Казіміра IV. У іх было дзесяць дзяцей, але толькі адна дачка перажыла бацьку.
- Іаган (1498—1537), у 1516 годзе ажаніўся з Лізаветай Гесэнскай, нашчадства не пакінуў,
- Фрыдрых (1504—1539), у 1539 годзе ажаніўся з Лізаветай Мансфельдскай, нашчадства не пакінуў,
- Крысціна (1505—1549), у 1523 годзе выйшла замуж за Філіпа, ландграфа Гесэнскага,
- Магдалена (1507—1534), у 1524 годзе выйшла замуж за Іаахіма II Гектара.
Сястра Георга, Катарына (1468—1524) у 1484 г. выйшла замуж за эрцгерцага Жыгімонта Аўстрыйскага.
Малодшы брат Георга, Фрыдрых (1498—1510) быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна ў 1498—1510 гг.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Georg Herzog von Sachsen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georg van Saksen // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georg (Georg der Bärtige) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Прыхільнікі Томаса Мюнцэра, пазней асуджаныя Лютэрам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Георг Барадаты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.