Герхард Рыхтэр

Герхард Рыхтэр
ням.: Gerhard Richter
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 лютага 1932(1932-02-09)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Isa Genzken[d][5]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратар, фатограф
Месца працы
Жанр абстракцыянізм[3], мастацтва інсталяцыі[d], партрэт[3], анімалістычны жывапіс[d][3], пейзаж[3], жанравы жывапіс[3], марына[3], нацюрморт[3] і гарадскі пейзаж[d][3]
Вучоба
Мастацкі кірунак капіталістычны рэалізм[d]
Член у
Узнагароды
Сайт gerhard-richter.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герхард Рыхтэр (ням.: Gerhard Richter; нар. 9 лютага 1932, Дрэздэн) — нямецкі жывапісец. Яго творы захоўваюцца ў калекцыях найбуйнейшых музеяў Еўропы. У 2005 годзе ён займаў 1-е месца ў штогадовым спісе часопіса «Капітал» — самыя дарагія і паспяховыя майстры сучаснага нямецкага жывапісу. Стаяў ля вытокаў зараджэння напрамку капіталістычнага рэалізму.

Герхард Рыхтэр нарадзіўся ў Дрэздэне ў 1932 годзе. У 1961 годзе эміграваў у Заходнюю Германію. Першая выстаўка Герхарда Рыхтэра адбылася ў 1963 годзе ў Дзюсельдорфе. У 1967 годзе яго творчасць была адзначана прэстыжнай прэміяй junger westen. У 1972 годзе Рыхтэру выпала прадстаўляць Германію на Венецыянскай біенале. Упершыню за ўвесь час існавання біенале цэлы павільён быў аддадзены аднаму мастаку. У тым жа 1972 годзе Рыхтэр прыняў удзел у касельскай Дакуменце. У 1973 годзе — першая персанальная выстаўка ў Злучаных Штатах. У 1981 годзе Герхард Рыхтэр стаў лаўрэатам прэміі імя Арнольда Бодэ. У 1985 годзе мастак становіцца лаўрэатам прэміі імя Оскара Какошкі. З гэтага моманту работы мастака можна сустрэць ва ўсіх найбуйнейшых выставачных залах свету. 2002 год — рэтраспектыва «Творчасць за сорак гадоў» у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. На выстаўцы было прадстаўлена 188 экспанатаў. Цяпер жыве ў Кёльне.

Зноскі

  1. Gerhard Richter
  2. Wainwright L. S. Gerhard Richter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з RKDartists
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. https://news.artnet.com/art-world/isa-genzken-alcoholism-divorce-gerhard-richter-502226