Джэймс Шлезінгер
Джэймс Шлезінгер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Эліят Рычардсан | ||||||
Пераемнік | Дональд Рамсфелд | ||||||
| |||||||
Пераемнік | Charles Duncan, Jr.[d] | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Рычард Хелмс | ||||||
Пераемнік | William Colby[d] | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 15 лютага 1929[1] | ||||||
Смерць | 27 сакавіка 2014[1] (85 гадоў) | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Родні Шлезінгер (англ.: James Rodney Schlesinger, 15 лютага 1929, Нью-Ёрк — 27 сакавіка 2014, Балтымар, Мэрыленд) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дырэктар Цэнтральнай разведкі (1973, люты-ліпень), міністр абароны ЗША (1973—1975) , міністр энергетыкі ЗША (1977—1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і габрэйскіх эмігрантаў з Літвы і Аўстрыі. У дарослым узросце стаў лютэранінам. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, атрымаў у 1950 годзе ступень бакалаўра, у 1952 годзе — магістра і ў 1956 годзе — доктара эканомікі.
У 1955—1963 гадах — асістэнт, а затым дацэнт эканомікі ў Віргінскім універсітэце. Адначасова ў 1962—1963 гадах працаваў кансультантам Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы.
У 1963—1967 гадах — член кіраўніцтва кампаніі «Рэнд Карпарэйшн», якая выконвала ваенныя заказы. У 1967—1969 гадах узначальваў у ёй аддзяленне стратэгічных даследаванняў. У 1969—1970 гадах — памочнік, а затым выконваючы абавязкі намесніка дырэктара Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення. У 1970—1971 гадах — памочнік дырэктара Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення.
У 1971—1973 гадах — старшыня Камісіі па атамнай энергіі. 21 снежня 1972 года прызначаны прэзідэнтам Рычардам Ніксанам дырэктарам Цэнтральнай разведкі і кіраўніком ЦРУ. 23 студзеня 1973 года зацверджаны Сенатам, 2 лютага ўступіў у пасаду. Узначальваў ЦРУ да 2 ліпеня 1973 года. З ліпеня 1973 па лістапад 1975 гады — міністр абароны ЗША.
Са жніўня 1977 па жнівень 1979 года — міністр энергетыкі ва ўрадзе прэзідэнта-дэмакрата Джымі Картэра, які стварыў Міністэрства энергетыкі ЗША.
Зноскі
- ↑ а б James R. Schlesinger // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129441694 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129441694 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.