Дзень Усіх Святых
Дзень Усіх Святых | |
---|---|
Усе Святыя, Фра Анджэліка | |
Тып | Хрысціянскае свята |
Адзначаецца | па ўсім свеце |
Дата | 1 лістапада / восьмая нядзеля пасля Вялікадня |
Святкаванне | сямейныя застоллі |
Звязана з | Дзень усіх святых, Самайн |
Дзень Усі́х Святых (грэч. Κυριακὴ τῶν Ἁγίων Πάντων, лац.: Sollemnitas Omnium Sanctorum, ням.: Allerheiligen, англ.: All Saints, фр.: Toussaint) — хрысціянскае свята, дзень памяці ўсіх шанаваных царквою святых. Тэрмін «Усе святыя» ахоплівае як кананізаваных святых, так і тых, хто застаўся невядомым пры жыцці.
У Каталіцкай Царкве
[правіць | правіць зыходнік]Каталіцкай царквой Дзень усіх святых адзначаецца 1 лістапада. Гэтае свята мае самы высокі ранг — ранг урачыстасці. Акрамя таго, яно ўваходзіць у лік так званых «абавязковых дзён», калі ўсе вернікі абавязкова павінны наведваць імшу.
Спачатку свята ўсіх святых адзначалася 13 мая — у памяць аб асвячэнні папам Баніфацый IV паганскага храма Пантэон у 609 або 610 годзе. Аднак у VIII стагоддзі Папа Грыгорый III 1 лістапада асвяціў адну з капэл сабора святога Пятра у гонар усіх святых і змяніў дату свята. Праз сто гадоў Папа Грыгорый IV прысвоіў 1 лістапада статус агульнага для ўсёй каталіцкай царквы Дня ўсіх святых.
Лічыцца, што дата 1 лістапада магла быць выбрана таму, што ў гэты час кельты адзначалі свята Самайн, якое было звязана, акрамя ўсяго іншага, з шанаваннем мёртвых. Першымі пачалі адзначаць памяць усіх святых 1 лістапада англійскія і ірландскія хрысціяне, а затым гэтую дату вырашыў пераняць і Рым. Паганскія традыцыі Самайн знайшлі сваё адлюстраванне ў свяце Усіх Святых, якое адзначаецца напярэдадні.
У шэрагу краін свету (ад Амерыкі да Афрыкі) каталіцкі Дзень усіх святых з'яўляецца афіцыйным выхадным днём на агульнадзяржаўным узроўні або ў тых рэгіёнах краіны, дзе пераважае хрысціянскае насельніцтва.
У Праваслаўнай Царкве
[правіць | правіць зыходнік]У Праваслаўнай Царкве Дзень Усіх Святых (Нядзелю Усіх Святых) святкуюць у першую нядзелю пасля Пяцідзесятніцы, гэта значыць у восьмую нядзелю пасля Вялікадня (Пасхі)[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Нядзеля 1-я пасля Пяцiдзесятнiцы. Дзень Усіх Святых. . Праваслаўная Царква і Беларуская мова. Праверана 14 красавіка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Урачыстасць Усіх Святых // Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі