Даўгаўпілс
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Да́ўгаўпілс (лат.: Daugavpils), раней Дзвінск, Дынабу́рг — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Заходняя Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.
Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Быў цэнтрам Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства. Пасля Лівонскай вайны, згодна з «Інфлянцкай канстытуцыяй», якую падпісаў Стэфан Баторый, акруга ўвайшла ў Цэсіскі прэзідыят, які ў 1598 годзе быў перайменаваны ў Вендэнскае ваяводства. У 1582 годзе Дынабург атрымаў Магдэбургскае права.
Паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года Дынабург застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай, стаў цэнтрам староства, а пазней стаў галоўным горадам Інфлянцкага ваяводства.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.
З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.
Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. «Замак на Даўгаве»).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.
- 1799 — 1603 чал., у тым ліку 1262 ваенных расійскага гарнізону, 15 духоўнага стану.[1]
- 1880 — 52 173 чал. (28 985 мужчын і 23 188 жанчын), з іх паводле стану — купцоў 553, мяшчан 34 723, ваенных 9679, жонак і дачок ваенных 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзян 209, сялян 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх святароў 1, святароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнання — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сектантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магаметан 4.[2]
- 1892 — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.[3]
- 1913 — 112 848 чал.[4]
- 2006 — 108 260 чал., з іх паводле нацыянальнасці: рускія — 53,96 % (58 414), латышы — 17,3 % (18 725), палякі — 14,9 % (16 126), беларусы — 8,22 % (8897), украінцы — 2,23 % (2417), літоўцы — 0,96 % (1041), яўрэі — 0,45 % (492), эстонцы — 0,03 % (30), іншыя — 1,96 % (2118).
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Адукацыя і навука
[правіць | правіць зыходнік]Даўгаўпілс з’яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.
У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:
- Даўгаўпілскі ўніверсітэт
- філіял Латвійскага ўніверсітэта
- філіял Рыжскага тэхнічнага універсітэта
- філіял Балтыйскай міжнароднай акадэміі
- філіял Інстытута транспарту і сувязі
- філіял Інстытута аэранавігацыі
- філіял Вышэйшай школы псіхалогіі
- філіял Вышэйшай школы сацыяльных тэхналогій
- філіял Вышэйшай школы эканомікі і дзелавога адміністравання
У 1948—1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Беззаганнага Зачацця найсв. Дзевы Марыі
- Царква Свв. Барыса і Глеба
- Лютэранская кірха
- Стараабрадская царква Раства Найсв. Багародзіцы і Св. Міколы
- Царква Св. Мікалая на праваслаўных могілках
- Касцёл Св. Пятра
- Даўгаўпілскі ўніверсітэт
- Чыгуначны вакзал
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Алаверды, Арменія (2 кастрычніка 2012)[5][6]
- Бабруйск, Беларусь (8 чэрвеня 2012)[7][5][…]
- Батумі, Грузія (3 жніўня 2012)[5][8][…]
- Браслаў, Беларусь[6]
- Бэлць, Малдова (2015)[9]
- Вагаршапат, Арменія[6]
- Вісагінас, Літва (4 лютага 2022)[10]
- Віцебск, Беларусь (25 ліпеня 1998)[11][6]
- Ліда, Беларусь (студзень 2012)[5][6]
- Магдэбург, Германія (верасень 2012)[5][12][…]
- Магнітагорск, Расія[6]
- Нара-Фамінск, Расія (28 лістапада 1997)[5][6]
- Панявежскае гарадское самакіраванне[d], Літва (6 красавіка 2004)
- Панявежыс, Літва (6 красавіка 2004)[5][13][…]
- Пскоў, Расія (13 сакавіка 2006)[5][6]
- Радам, Польшча (17 снежня 1993)[5][12][…]
- Рамла[d], Ізраіль (17 лістапада 2003)[5][6]
- Санкт-Пецярбург, Расія (27 красавіка 2004)[11][6][…]
- Стрый, Украіна[14]
- Ферара, Італія (18 сакавіка 1998)[15]
- Хадэрслеў, Данія (1993)[16]
- Харбін, Кітай (6 студзеня 2003)[5][6]
- Харкаў, Украіна (23 жніўня 2008)[5][6][…]
- Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Расія (18 лютага 2003)[5][6]
- камуна Мутала, Швецыя (1 ліпеня 1998)[5][12][…]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Кастусь Езавітаў (1893—1946) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог
- Сяргей Сахараў (1880—1954) — беларускі фалькларыст, этнограф, педагог. У 1925—1932 дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі
- Яўген Міхайлавіч Ладноў (1880—1932) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
- Арык Круп (1937—1971) — савецкі бард
- Саламон Міхоэлс (1890—1948) — савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр, педагог, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
- Марк Ротка (1903—1970) — амерыканскі мастак.
- Альфрэд Рубікс (нар. 1935) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- Аляксандр Барысавіч Столпер (1907—1979) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, Народны артыст СССР (1977).
- Вальдэмар Станіслававіч Цірш (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
- Віталь Быкаў (1941—2021) — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага
У горадзе пахаваныя беларускія педагог і грамадскі дзеяч Аляксей Барткевіч (1906—1991), грамадскі дзеяч і рэжысёр Язэп Камаржынскі (1899—1965).
Места на старых фатаздымках
[правіць | правіць зыходнік]- Гарнізонная царква. Паштоўка 1915
- Дзвінск у 1912 годзе
- Новы фарштат (цэнтр горада) ў пач. XX ст.
- Дзвінская сінагога
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Дзьвінск Архівавана 10 кастрычніка 2008. // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 254
- ↑ Двинск // Даўгаўпілс // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Экскурс у гісторыю горада Дзвінска Архівавана 19 верасня 2011.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н https://old.daugavpils.lv/lv/46
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://www.daugavpils.lv/en/assets/upload/Daugavpils_majas_lapai_EN_18.pdf
- ↑ Орлова П. У Даугавпилса новый побратим // СейЧас — 2012. — вып. 24. — С. 4.
- ↑ https://batumi.ge/ge/?page=show&sec=5
- ↑ Белогрудова С. Будем дружить с молдавской северной столицей // СейЧас — 2015. — вып. 40. — С. 4.
- ↑ https://www.visaginas.lt/index.php/savivaldybe/tarptautinis-bendradarbiavimas/23
- ↑ а б https://old.daugavpils.lv/en/46
- ↑ а б в https://www.daugavpils.lv/pilseta/pilsetas-attistiba/projekti/istenotie-projekti/2014-2020-gada-planosanas-periods/pasvaldibu-sadarbiba-ka-eiropas-solidaritates-kanals-ttchan
- ↑ http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
- ↑ https://stryi-rada.gov.ua/mista-pobratymy/
- ↑ https://www.daugavpils.lv/lv/46
- ↑ Из истории: 17 лет назад началась дружба с городом-побратимом Хадерслевом Праверана 18 студзеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзвінск // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Dyneburg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 251
- Manteuffel, G. Dyneburg / Gustaw Manteuffel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / wydany przez pod red. F. Sulimierskiego, B. Chlebowskiego, W. Walewskiego. T. 2. — Warszawa: Wydawnictwa Artystyczne i Filmowe, 1975. — [4], 927, XVI, [2] s.: err. — S. 251—254.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даўгаўпілс
- Беларускі Дзвінск // Радыё Свабода, 5 кастрычніка 2007
- Афіцыйны сайт (лат.)
- Трамваі ў Даўгаўпілсе (лат.)