Каралевіч
Каралевіч/каралеўна — афіцыйны арыстакратычны тытул у манархічнай Рэчы Паспалітай і Каралеўстве Польскім, дзеці пануючых каралёў польскіх.
Значэнне таксама мае на ўвазе дзяцей замежных манархаў. Непасрэднымі калегамі каралевіча ў іншых манархічных сем’ях адпаведна лічацца такія пасады, як інфант, прынц каралеўскай крыві .
Слова можна сустрэць у дакументах ВКЛ XV стагоддзя (загад каралевіча Казіміра жамойцкаму старосце Кантоўту; 14 красавіка 1441 г., Вільня)[1]. Каралевіч Уладзіслаў у 1617—18 гадах з войскамі хадзіў у паход на Маскоўскае царства[2].
Ужыванне ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Ужываецца таксама, у прыватнасці, у народных песнях («Ах, лялён рана, каралеўна ўстала»[3]), паданнях і казках: «Каралевіч, які нічога не баяўся» (Браты Грым)[4], «Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка» (беларуская народная казка)[5], «Аб каралевічу-чараўніку» (беларуская народная казка)[6]. У сучаснай беларускай літаратуры — у фэнтэзійна-прыгодніцкай трылогіі Алега Грушэцкага «Рыцар Янка і каралеўна Мілана».
Беларускім этнографам Еўдакімам Раманавым у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў XIX стагоддзі быў запісаны карагод (гульня) «У каралевіча». Ён гэта апісваў такім чынам:
Для гульні ў каралевіча дзяўчыны становяцца ў кружок. У сярэдзіну кружка ўпускаецца царскі сын, ці каралевіч,— дзяўчына, якой даецца шапка ў рукі. Ходзячы вакол царскага сына дзяўчыны спяваюць:
Дзяўчына, якая стаіць у крузе, выбірае адну з сябровак і цалуе яе. Тая бярэ ў яе шапку і сама ідзе ў круг. Гульня працягваецца, пакуль усё не пабываюць каралевічам[7].
«Цароў сын, каралевіч, Пры гораду ходзіць. Пры гораду ходзіць. Шапку ў руках носіць, А шапачку носіць, Нівест выглідаіць…»
.
Карагод «У каралевіча» у 1922 годзе выкарыстоўваў К. Алексютовіч у п’есе Е. Міровіча «Машэка». Тэкст песні ў п’есе быў зменены, а карагод быў значна тэатралізаваны[7].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2010. Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Погляд у гісторыю . Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ Калядныя і шчадроўскія песні // Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі. — Мн.: Навука і тэхніка, АН БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, 1975. — С. 229. — 736 с. — (Беларуская народная творчасць). — 5 000 экз.
- ↑ Пераклад: Міхась Пазнякоў. Каралевіч, які нічога не баяўся . Беларуская Палічка. Праверана 11 студзеня 2015.
- ↑ Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка // Беларускія казкі. — Мюнхен, 1957.
- ↑ Аб каралевічу-чараўніку . Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ а б Хороводы . Праверана 7 лютага 2015.