Краснае (Маладзечанскі раён)
Вёска Краснае
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Кра́снае (руск.: Красное) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З’яўляецца цэнтрам Красненскага сельсавета.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна. Праз Краснае пралягае рэспубліканская аўтадарога Мінск — Маладзечна — Нарач Р28. Чыгуначная станцыя Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска стаіць на рацэ Ушы, прытоку Віліі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Краснае Сяло згадана ў 2-й палове XV ст. як уладанне вялікіх князёў літоўскіх. У 1486 годзе атрымала статус мястэчка. Да 1500 года заснаваны касцёл, з 1503 года ў ім служыў гаспадарскі пісар Адам з Котры.
У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Краснае цэнтр староства, якое паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
Станам на 1765 год — 58 двароў, карчма, касцёл.
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце.
Станам на 1866 года — 60 двароў. Паводле перапісу 1897 года — 152 двары, царква, 2 школы, народнае вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, 22 крамы, 8 корчмаў.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921), Краснае ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. У мястэчку размяшчалася гарнізонная сядзіба батальёна Корпуса аховы памежжа «Краснае».
У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, у 1940 годзе атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. З 16 ліпеня 1954 года — вёска[2]. Станам на 1972 год — 611 двароў, на 1997—1216 гаспадарак.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Краснае — 4-ы паводле колькасці жыхароў населены пункт Маладзечанскага раёна (пасля Маладзечна, Радашковіч і Чысці).
- 2011 год — 2916 жыхароў[3].
- 1997 год — 3283 жыхароў[4].
- 1972 год — 2989 жыхароў.
- 1921 год — 1012 жыхароў[5].
- 1897 год — 1019 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1997 год — 1216 двароў.
- 1972 год — 611 двароў.
- 1897 год — 152 двары (паводле перапісу).
- 1866 год — 60 двароў.
- 1765 год — 58 двароў.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1908—1912)
- Яўрэйскія і каталіцкія могілкі
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1889)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аўген Вярбіцкі (1922—1986) — амерыканскі біяхімік беларускага паходжання.
- Іаан (Харашэвіч) (1933—2020) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
- Віктар Сяргеевіч Івашка (нар. 1947) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў, тэхналогіі машынабудавання.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Красное, Радошковичского района, Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Сайт Маладзечненскага райвыканкама Архівавана 6 красавіка 2015.
- ↑ Валерый Шаблюк. Краснае // Крыніцы/ЭГБ|4к. С. 250.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Краснае (Маладзечанскі раён) на Вікісховішчы |
- Здымкі на Radzima.org
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Krasne, miasteczko, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 624.