Леў II
Леў II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Λέων Β′ | |||||||
| |||||||
| |||||||
Сумесна з | Леў I (473 — 474), Зянон (474 — 474) | ||||||
Папярэднік | Леў I | ||||||
Пераемнік | Зянон | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 467 | ||||||
Смерць | 17 лістапада 474 | ||||||
Род | Львоў | ||||||
Бацька | Флавій Зянон | ||||||
Маці | Арыядна[d] | ||||||
Веравызнанне | Хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў II (грэч. Λέων Β′) (каля 467—17 лістапада 474) — візантыйскі імператар у 473—474 гадах (аднаасобна ў 474).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Леў II быў сынам Зянона і Арыядны, дачкі Льва I Макелы. 25 кастрычніка (?) 473 года імператар Леў I Макела абвясціў свайго ўнука імператарам і суправіцелем[1]. Пасля смерці дзеда ў студзені 474 года Леў II заставаўся аднаасобным кіраўніком Усходняй Рымскай Імперыі каля трох тыдняў. Аднак па намове сваёй бабкі Эліі Верыны і маці Арыядны, 9 лютага саступіў візантыйскі трон свайму бацьку Зянону і стаў яго суправіцелем.
Аднак ён кіраваў усяго няпоўных дзесяць месяцаў і памёр ад хваробы 17 лістапада 474 года ва ўзросце каля сямі гадоў[2]. Шырока хадзілі чуткі, што ён мог быць атручаны Арыяднай ці Зянонам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Феофан, «Хронография» В кн. Летопись византийца Феофана от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта, М. 1884