Оле Крыстэнсен Ромер
Олі Крыстэнсен Ромер | |
---|---|
Ole Christensen Rømer | |
Дата нараджэння | 25 верасня 1644[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 1710[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anne Marie Bartholin[d] |
Род дзейнасці | астраном, фізік, матэматык, выкладчык універсітэта, суддзя, вынаходнік, паліцэйскі |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оле (Олаф) Крыстэнсен Ромер[4] (ням.: Ole Christensen Rømer; 25 верасня 1644, Орхус — 19 верасня 1710, Капенгаген) — дацкі астраном, першым змерыў хуткасць святла (1676).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1681 г. Ромер вярнуўся на радзіму. Зрабіўшыся прафесарам матэматыкі ў Капенгагенскім універсітэце, Ромер заняўся ўладкаваннем мясцовай астранамічнай абсерваторыі, якая, дзякуючы яго працам, хутка заняла вельмі бачнае месца ў навуцы. Ромер вынайшаў некалькі астранамічных інструментаў: паўднёвую трубу, мерыдыяннае кола, экватарыял з гадзінным колам і дугой скланенняў і некаторыя іншыя. З дапамогай іх ён зрабіў цэлы шэраг выдатных даследаванняў: вызначыў скланенні і прамыя узыходжанні больш за 1000 зорак; рабіў на працягу 17 або 18 гадоў назіранні, якія, на яго думку, павінны былі прывесці да вызначэння гадавых паралаксаў нерухомых зорак і інш.
У 1728 г. пажар знішчыў абсерваторыю. Вучню і пераемніку Ромера па кіраванні абсерваторыяй, Гарэбаву, удалося выратаваць толькі нязначную частку рукапісаў Ромера, што затым ў 1735 годзе было ім надрукавана ў яго творы «Basis Astronomiae, seu Astronomiae pars mechanica».
У 1705 году Ромер быў прызначаны на пасады паліцмейстара і бургамістра ў Капенгагене, якія займаў затым да самай сваёй смерці з вялікай карысцю для горада.
Ромер належыць таксама заслуга ўвядзення ў Даніі ў 1710 годзе грыгарыянскага календара. Пасля вяртання Ромера на радзіму ў друку з'явіліся толькі два належаць яму твора — абодва ў «Miscellanea Berolinensia»: «Descriptio luminis borealis» (I, 1710) і «De instrumento astronomicis observationibus inserviente a se invento» (III, 1727).
Зноскі
- ↑ а б Ole Rømer // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Römer, Ole (Olaus, Olaf) Christensen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/programmes/p011n07h
- ↑ Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С. 405.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Roemer, Ole Christensen (at the Galileo Project)
- ROEMER, Démonstration touchant le mouvement de la lumière Архівавана 21 чэрвеня 2006. (Rømer’s 1676 paper, in French, as ordinary text)
- A Demonstration concerning the Motion of Light, communicated from Paris Архівавана 29 ліпеня 2007. (Rømer’s 1676 paper, in English and French, as bitmap images)
- Rømer and the Doppler Principle. Архівавана 3 чэрвеня 2004. (further details on Rømer’s result)
- Fysikeren Ole Rømer Архівавана 16 красавіка 2003. (дацк.)