Скончыў настаўніцкае вучылішча ў г. Тэгу і ваенную школу ў Токіа (1944). У час ІІ сусветнай вайны афіцэр японскай Квантунскай арміі. 3 1946 у паўднёвакарэйскіх узброеных сілах. Удзельнік карэйскай вайны 1950—53. Узначаліў ваенны пераварот 16.5.1961. У 1961—63 старшыня Вярхоўнай рады нацыянальнай рэканстрўкцыі. У кастрычніку 1963 выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Карэя. Ініцыіраваў эканамічныя рэформы, якія спрыялі хуткаму эканамічнаму росту краіны, ператварэнню яе ў індустрыяльную дзяржаву. У 1971 увёў у краіне надзвычайнае становішча, дамогся прыняцця новай канстытуцыі, якая скасавала прамыя прэзідэнцкія выбары. Забіты адным з паплечнікаў.
Зноскі
↑Park Chung Hee // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.