Нацыянальны Сход Венгрыі
Нацыянальны Сход Венгрыі (венг.: Országgyűlés) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Венгрыі.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Да 2014 года Нацыянальны Сход складаўся з 386 дэпутатаў, абраных на чатырохгадовы тэрмін.
Дэпутаты выбіраліся па змешанай выбарчай сістэме — 176 па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах, 146 — па спісачнай-прапарцыйнай сістэме ў тэрытарыяльных акругах, 64 — па спісачна-прапарцыйнай сістэме ў агульнанацыянальным акрузе (з 5 % бар'ерам).
Размеркаванне месцаў у парламенце (па выніках выбараў 2010 года):
- 263 — Фідэс, Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя і Партыя прадпрымальнікаў
- 59 — Венгерская сацыялістычная партыя
- 47 — Партыя за лепшую Венгрыю
- 16 — Палітыка можа быць іншай
- 1 — незалежны
Спікер Нацыянальнага Сходу — Ласла Кёвер (Фідэс)
З 2014 года Нацыянальны Сход складаецца з 199 дэпутатаў, абраных на чатырохгадовы тэрмін.