Пхуміпон Адульядэт
Пхуміпон Адульядэт (тайск. ภูมิพล อดุลย เดช [p ʰ u ː mip ʰ on adunjade ː t]; 5 снежня 1927, Кембрыдж, Штат Масачусетс, ЗША — 13 кастрычніка 2016, Бангкок, Тайланд) — кароль Тайланда (1946—2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 снежня 1927 года (у год Труса па ўсходнім календары) у Кембрыджы (Штат Масачусетс, ЗША). Паходзіць з дынастыі Чакры. Ад народа атрымаў тытул «Вялікі» (тайск. มหาราช, Maharaja), вядомы таксама як Рама IX. Знаходзіўся на троне з 9 чэрвеня 1946 года. Каранаваны 5 мая 1950 года. З’яўляўся найбольш доўга кіруючым з дзеючых кіраўнікоў дзяржаў і з усіх манархаў у гісторыі Тайланда.
Каранацыйнае імя манарха: «Phrabat Somdet Phra Paramindara Maha Bhumibol Adulyadet Mahitaladhibet Ramadhibodi Chakrinarubodind Sayamindaradhirat Boromanatbophit».
Памёр 13 кастрычніка 2016 года ў Бангкоку[4].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пхуміпон Адульядэт