Ратонда
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Pisa_Campo_Miracoli.jpg/220px-Pisa_Campo_Miracoli.jpg)
Ратонда (італ.: rotonda, ад лац.: rotundus — круглы) — круглае ў плане цэнтрычнае збудаванне, звычайна завершанае купалам, з размешчанымі па перыметры калонамі. Вядома з часоў Старажытнай Грэцыі і Рыма ў некаторых храмах, маўзалеях, залах, паркавых павільёнах, альтанках і інш. Сустракаліся ў культавых збудаваннях сярэдніх вякоў, эпохі Адраджэння, стылю класіцызму. На Беларусі вядома з XVI стагоддзя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратонда