Рудныя горы
Рудныя горы, Крушне-Горы (ням.: Erzgebirge, чэшск.: Krušné hory) размешчаны ўздоўж мяжы Германіі і Чэхіі, паўночна-заходняе акружэнне Чэшскага масіву.
Даўжыня каля 150 км, вышыня 1244 м. Складзены пераважна з крышталічных парод, пясчанікаў, кангламератаў. Рудныя горы — тыповы горст са стромкімі паўднёвымі і больш пакатымі паўночнымі схіламі. Хвалістая вяршынная паверхня з асобнымі базальтавымі астанцамі ўкрыта лугамі і тарфянікамі, у якую глыбока ўрэзаны лясістыя цясніны. На схілах да вышыні 800—900 м — мяшаныя лясы, вышэй — тарфянікі, лугі. Радовішчы руд вальфраму, вісмуту, цынку, бурага вугалю. Тэрмальныя крыніцы, курорты.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рудныя горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).