Тэадор Нарбут

Тэадор Нарбут
польск.: Teodor Narbutt
Дата нараджэння 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) ці 26 лістапада 1864(1864-11-26)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Іахім Нарбут[d]
Маці Ізабела з Наневічаў[d]
Жонка Крысціна з Садоўскіх[d]
Дзеці Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Franciszek Narbutt
Род дзейнасці антраполаг, ваенны інжынер, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменнік, землекарыстанне, калекцыянер
Навуковая сфера гістарыяграфія і археалогія
Альма-матар
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Нарбут, Фёдар Яўхімавіч Нарбут (польск.: Teodor Narbutt; 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784, маёнтак Шаўры Лідскага павета Віленскай губерні, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 (26) лістапада 1864, Вільня) — гісторык, археолаг, інжынер.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

З роду Нарбутаў. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1803). Вучыўся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Удзельнічаў у расійска-пруска-французскай (1806—1807) і расійска-шведскай (1808—1809) войнах; капітан, ваенны інжынер. Удзельнічаў у праектаванні і будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. З 1812 у адстаўцы. Жыў у сваім маёнтку, даследаваў гісторыю ВКЛ, праводзіў археалагічныя раскопкі. Найбольш значны яго твор — «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841), дзе, разам з іншым, апісаны народныя абрады беларусаў Лідчыны. Друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Арыштаваны ў сувязі з падзеямі паўстання 1863—1864 гадоў.

Магіла Тэадора Нарбута

Пахаваны каля касцёла ў Начы.

Даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Тэадор Нарбут першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне непадалёку ад в. Шаўры Лідскага пав. Апісаў руіны крэпасці на Нёмане каля в. Лыскава Гродзенскага пав. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў ятвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў старажытнай, бо аналагічная існавала і ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1-9, 1835—1841; давёў падзеі да 1569), у 1-м томе якой змясціў табліцу сваіх знаходак. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Апублікаваў шэраг артыкулаў пра Ліду, Навагрудак, Індуру інш. Займаўся пытаннямі старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.

У сваіх творах выкарыстоўваў часам крыніцы, якія паводле меркавання сучасных даследчыкаў не існавалі і былі выдуманыя самім Нарбутам. Найбольш вядомая з падобных «уяўных крыніц» — Раўданская хроніка.[3]

  • Кавалер ордэна св. Уладзіміра 4 ступені;
  • Кавалер ордэна св. Ганны 4 ступені;
  • Кавалер ордэна св. Ганны 2-й ступені (за будаўніцтва крэпасці ў Бабруйску ў 1809 г.);
  • Памятная пячатка цара Мікалая I за літаратурныя творы.
  • O kurhanach: Badanie starożytności Litewskich // Tygodnik Wileński. 1818. Т. 7, № 123.
  • Pomniki do dziejów litewskich… Wilno, 1846.
  • Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. Wilno, 1856.

Зноскі

  1. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/narbutt-teodor/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. Нарбут Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Улащик Н. Н., предисловие…