Уолт Уітмен

Уолт Уітмен
англ.: Walt Whitman
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Walter Whitman
Дата нараджэння 31 мая 1819(1819-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 сакавіка 1892(1892-03-26)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Walter Whitman, Sr.[d][7]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці цясляр, пісьменнік, выдавец, эсэіст, друкар, медычная сястра, школьны настаўнік, журналіст, паэт, раманіст
Гады творчасці з 1842
Мова твораў англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Уолт Уітмен

Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.

Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.

  • Лісце травы Архівавана 1 студзеня 2012.: (частка вершаў і ўрыўкі паэм з аднайменнай кнігі) / Пер. з англ. Я. Сіпакова. — Мн.: Мастац.літ., 1978.
  • Спеў аб Гаяваце: Паэма / Г. Лангфэла. Лісце травы: Вершы / У. Уітмен. Пер. з англ. А. Куляшова, Я. Сіпакова; Прадм. М. Тычыны. — Мн.: Мас.літ., 1994. — 303 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN 5-340-01366-9
  • Выбраная паэзія / Ўолт Ўітмэн. Пер. з англ. Ю. Цімафеевай. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 92 с. — («Паэты планеты»).

Зноскі

  1. а б Allen G. W., Jeffares A. N. Walt Whitman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Walt Whitman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.waltwhitman.org/about/about-wwba/ Праверана 5 студзеня 2020.
  4. а б Catalog of the German National Library Праверана 29 кастрычніка 2024.
  5. Уитмен Уолт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. Geni.com — 2006.
  • Сіпакоў Я. Вершаруб з Доўгай выспы // Маладосць № 5, 1969.