Фрайбург

Горад
Фрайбург
Freiburg im Breisgau
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Зямля
Каардынаты
Обербургамістр
Дзітэр Заламон
Плошча
153,07 км²
Вышыня цэнтра
278 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
219 665 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0761
Паштовы індэкс
79098–79117
Аўтамабільны код
FR
Афіцыйны код
08 3 11 000
Афіцыйны сайт
freiburg.de (ням.)
Фрайбург на карце Германіі ±
Фрайбург (Германія)
Фрайбург
Фрайбург (Бадэн-Вюртэмберг)
Фрайбург

Фра́йбург, поўная назва — Фра́йбург-у-Бра́йсгау (ням.: Freiburg im Breisgau, вымаўляецца Фра́йбург ім Бра́йсгау; алем.: Friburg im Brisgau [ˈfʁiːb̥əg̊]) — горад у Германіі, чацвёрты (пасля Штутгарта, Мангейма і Карлсруэ па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Фрайбургскі мюнстар — гатычны сабор, сімвал горада

Афіцыйная дата заснавання Фрайбурга — 1120 год. У гэтым жа годзе гораду быў паданы Устаноўчы прывілей, які стаў асновай фрайбургскай прававой сям’і — сістэмы філіяцыі гарадскога права ў Сярэднявеччы. У сярэдзіне XIV стагоддзя горад перайшоў пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. Легенда абвяшчае, што ў Фрайбургу пражываў манах Бертольд Шварц — еўрапейскі вынаходнік пораху. У 1457 годзе эрцгерцаг Альбрэхт VI Аўстрыйскі заснаваў Фрайбургскі ўніверсітэт Альберта-Людвіга (ням.: Albert-Ludwigs-Universität Freiburg), адзін з найстарэйшых у Германіі. У XVI стагоддзі ў Фрайбургу пражываў вядомы нямецкі гуманіст Эразм Ратэрдамскі. У XVII стагоддзі Фрайбург быў захоплены французскай арміяй.

Фрайбургскі Мюнстар — галоўная славутасць — будаваўся на працягу 300 гадоў, з пачатку XIII да пачатку XVI стагоддзя. У адрозненне ад шматлікіх іншых пабудоў у цэнтры горада, ён не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.

9 мая 1940 года Фрайбург падвергся паветранай бамбардзіроўцы, у выніку якой былі ахвяры і разбурэнні. Нямецкія газеты і радыё са спасылкамі на генштаб і міністэрства замежных спраў паведамілі, што горад бамбіла французская авіяцыя, якая базіравалася на тэрыторыі нейтральных Галандыі і Бельгіі. У афіцыйнай заяве Берліна паведамлялася, што тым самым Брусель і Амстэрдам парушылі дамову пра нейтралітэт. На наступны дзень, 10 мая 1940 года, вермахт пачаў уварванне ў Галандыю і Бельгію[1]. Пасля вайны з’явіліся звесткі, што налёт на Фрайбург здзейсніла 51-я бамбардзіровачная эскадра люфтвафэ (KG 51)[2], якой кіраваў Ёзэф Камхубер, пазней — камандуючы ВПС Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Навука, культура, адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Фрайбург размешчаны на мяжы паміж Шварцвальдам і Верхнерэйнскай нізінай.

Найбліжэйшыя буйныя гарады: 60 км на поўдзень — Базель (Швейцарыя), каля 86 км на паўднёвы ўсход — Цюрых (Швейцарыя), каля 85 км на поўнач — Страсбург (Францыя) і каля 140 км на поўнач — Карлсруэ. Сталіца федэральнай зямлі — Штутгарт — знаходзіцца каля 200 км на паўночны ўсход ад Фрайбурга.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Статья Грязные прелюдии кошмарных концертов Архівавана 12 студзеня 2011. на сайте svrpu.ru
  2. Wolfgang Dierich. «Kampfgeschwader 'Edelweiss'. History of German bomber unit 1939—1945»
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат http://www.statistik.baden-wuerttemberg.de/BevoelkGebiet/Bevoelkerung/01515020.tab?R=GS311000
  4. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.1975Federal Statistical Office, 2018.
  5. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
  6. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  7. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 2 сакавіка 2020.
  8. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 30 снежня 2021.
  9. register of German municipalities (4th quarter 2022)DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  10. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.
  11. https://www.innsbruck.gv.at/page.cfm?vpath=buergerinnen--politik/innsbruck-international/innsbrucks-partnerstaedte#freiburg
  12. https://www.freiburg.de/pb/208799.html
  13. https://www.freiburg.de/pb/208853.html
  14. https://greencity.freiburg.de/pb/1594309.html
  15. https://www.freiburg.de/pb/208808.html
  16. http://www.comune.padova.it/informazione/friburgo-germania