Чыгун

Чыгун — сплаў жалеза з вугляродам, які можа ўтрымоўваць ад 2,14 да 4,3 % вугляроду і больш.

Чыстае жалеза мае абмежаванае прымяненне. У тэхніцы звычайна выкарыстоўваюць сплавы жалеза з вугляродам, якія падзяляюць на сталі і чыгуны. Сталі ўтрымоўваюць да 2 % вугляроду, а чыгуны — ад 2,14 да 4 % вугляроду і нават больш.