Сталь
Сталь (польск.: stal ад ням.: Stahl) — дэфармуемы сплаў жалеза з вугляродам (і іншымі элементамі), утрыманне вугляроду ў якім ад 0,02 % да 2,14 %. Вуглярод з'яўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіравання жалеза, але шэраг іншых легіравальных элементаў выкарыстоўваюцца таксама, як марганец, хром, ванадый і вальфрам[1]. Вуглярод і іншыя элементы выступаюць у якасці ацвярджальніка, прадухіляючы дыслакацыі ў крышталічнай рашоткі атама жалеза. Вар'іруючы колькасць легіруючых элементаў і формы іх прысутнасці ў сталі можна кантраляваць такія якасці, як цвёрдасць, пластычнасць і трываласць на разрыў сталі. Сталь з павышаным утрыманнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш пластычнай за яго.
Сплавы з утрыманнем вугляроду вышэй за 2,1 % вядомыя як чыгун за іх ніжэйшую тэмпературу плаўлення і добрыя ліцейныя якасці[1]. Сталь таксама адрозніваецца ад кованага жалеза, якое можа ўтрымліваць невялікую колькасць вугляроду, але сталь уключае шлакавыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціўленне сталі да ржавення і павялічвае сварываемасць.
Хоць сталь была выраблена ў першыню рознымі неэфектыўнымі метадамі задоўга да эпохі Адраджэння, яе выкарыстанне стала больш распаўсюджаным пасля вынаходства больш эфектыўных метадаў вытворчасці, якія былі распрацаваны ў XVII стагоддзі. З вынаходствам Бесемераўскага працэсу ў сярэдзіне XIX стагоддзя, сталь стала матэрыялам таннай масавай вытворчасці. Далейшыя папраўкі ў працэс, як канвертарная вытворчасць, знізіла сабекошт прадукцыі пры адначасовым павышэнні якасці металу. Сёння сталь з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў у свеце, з вытворчасцю больш за 1,3 млрд тон штогод. Яна з'яўляецца асноўным кампанентам у будаўніцтве, элементах інфраструктуры, інструментаў, караблёў, машынабудаванні, прыбораў і зброі. Сучасная сталь мае некалькі розных марак, якія вызначаюцца арганізацыяй па стандартызацыі.
Зноскі
- ↑ а б Ashby, Michael F. and Jones, David R. H. (1992) [1986]. «Engineering Materials 2 (with corrections ed.)». Oxford: Pergamon Press. ISBN 0-08-032532-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ласкаўнёў А. П., Сацута У. М. Сталь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 137—138. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сталь
- Сайт Сусветнай стальной арганізацыі
- SteelUniversity.org(недаступная спасылка). Інтэрнэт-праект, распрацаваны International Iron and Steel Institute
- Марачнік металаў і сплаваў, звыш за 1 600 марак і сплаваў
- Табліца выкарстоўваемасці Архівавана 2 студзеня 2012.
- Класіфікатар сталі
- Вялікі архіў дакументаў пра сталь. Кембрыджскі ўніверсітэт