Штайр
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Штайр (ням.: Steyr) — старадаўні горад у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Горад размешчаны на беразе ракі Энс пры ўпадзенні ў яе невялікай рэчкі Штайр.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе Штайр адзначыў сваё тысячагоддзе. Да гэтай даты гістарычны цэнтр горада быў цалкам адрэстаўраваны, што зрабіла Штайр адным з найбольш добра захаваных старадаўніх гарадоў Аўстрыі. Сярод славутасцяў асабліва вылучаецца цэнтральная гарадская плошча Штадтплац з гатычным будынкам Бумерлхаўза, які знаходзіцца на ёё і лічыцца адным з сімвалаў Штайра. На ўзвышэнні ля сутокі рэк Штайр і Энс размешчаны бабенбергскі замак Ламберг і царква Св. Міхаэля.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гарадамі-пабрацімамі Штайра з’яўляюцца:
- Віфлеем, Палесціна
- Айзенерц, Аўстрыя
- Кетэрынг, ЗША
- Плаўэн, Германія
- Сан-Бенедэта-дэль-Тронта, Італія
Палітычная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Бургамістр камуны — Дафід Форстэнлехнер (СДПА) па выніках выбараў 2003 гора.
Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.
- СДПА займае 23 месцы.
- АНП займае 6 месцаў.
- АПС займае 3 месцы.
- Зялёныя займаюць 3 месцы.
- мясцовы спіс: 1 месца.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Штайр
- Афіцыйны сайт магістрата
- Вэбкамеры, устаноўленыя на вуліцах горада