Эмірат
Эміра́т (от араб. أمیر [’amīr] — уладар, правадыр) — форма кіравання ісламскай дзяржавы. Слова «эмірат» тоесна (раўназначна) паняццям Халіфат, Султанат і Імамат, якое ўзначальваецца эмірам. Эмірат — гэта не спадчынная манархія, першапачаткова эміраў абірала ісламская ума абшчына. Абавязковай умовай для эмірата з’яўляецца ператварэнне ў жыццё мусульманскіх законаў — шарыята. З часам эмірат фактычна трансфармаваўся ў дзяржаву, якая нагадвае каралеўства. Першым эміратам (халіфатам) у гісторыі мусульман быў Медынскі Халіфат — ісламская дзяржава ўстаноўленае прарокам Мухамедам у Медыне пасля перасялення першых мусульман з Мекі. У сучасным свеце засталося не шмат эміратаў — на Блізкім Усходзе гэта: эміраты, якія ўваходзяць у склад канфедэрацыі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Катар і Кувейт. З 1996 да 2001 года ісламская форма кіравання (эмірат) была і на тэрыторыі Афганістана (Ісламскі Эмірат Афганістан). У 2007 годзе, пасля аб’явы сіламі ісламскага супраціўлення пра ўсталяванне Эмірата на тэрыторыях Паўднёвага і Паўночнага Вазірыстана каўказскія партызаны абвясцілі Эмірат і на ўсёй тэрыторыі Паўночнага Каўказа, скасаваўшы Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя. Пасля пачатку антыўрадавых выступаў у Емене ў 2011 маджахеды арганізацыі «Аль-Каіда» на Аравійскім паўвостраве абвясцілі эмірат на тэрыторыі еменскай правінцыі Аб’ян. За ўсталяванне эмірата ваююць маджахеды арганізацыі «Аш-Шабаб» на Поўдні Самалі.
Самастойныя эміраты
[правіць | правіць зыходнік]Эміраты — правінцыі дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычныя эміраты
[правіць | правіць зыходнік](няпоўны)
Абвешчаныя, але фактычна неіснуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- Каўказскі эмірат — у 2007 годзе