Эндру Віктар Шалі
Эндру Віктар Шалі | |
---|---|
англ.: Andrew W. Schally | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 2024[3][4] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kazimierz Schally[d] |
Род дзейнасці | урач, біяхімік, даследчык |
Навуковая сфера | біяхімія, эндакрыналогія і фізіялогія[6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Rudolf Klimek[d] |
Вядомы як | адкрыў сакрэцыю пептыдных гармонаў мозгу |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндру Віктар Ша́лі (англ.: Andrew W. Schally; польск.: Andrzej Wiktor Schally; 30 лістапада 1926[1][2][…], Вільня, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[5] — 17 кастрычніка 2024[3][4], Маямі-Біч[d], Фларыда) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1977 годзе разам з Ражэ Гіймэнам «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 лістапада 1926 года ў Вільні.
У 1950 годзе скончыў Лонданскі ўніверсітэт, у 1955 годзе — ўніверсітэт Мак-Гіла (Канада). З 1950 года працаваў у Лонданскім Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў. З 1957 года — ва ўніверсітэце Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 года ў шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 года — прафесар Новаарлеанскага ўніверсітэта.
Навуковыя працы па выяўленні і вывучэнні хімічнай будовы, біялагічнай актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў.
Памёр 17 кастрычніка 2024 года ў Маямі-Біч (ЗША).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1974 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1975 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 1977 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
- ↑ а б Andrew V. Schally // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Andrew Victor Schally // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. Andrew Schally, Former Tulane Endocrinologist and Nobel Laureate, dies at 97 — 2024.
- ↑ а б Andrew Schally, shared Nobel for brain-hormone links, dies at 97 — Washington Post, 2024.
- ↑ а б в г NNDB — 2002.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 27 кастрычніка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.