Жан Дасэ
Жан Батыст Габрыэль Дасэ (фр.: Jean Dausset; 19 кастрычніка 1916, Тулуза, Францыя — 6 чэрвеня 2009, Пальма-дэ-Малёрка, Іспанія) — французскі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Б.Бенасерафам і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жан Дасэ нарадзіўся 19 кастрычніка 1916 года ў Тулузе, Францыя. Ён быў малодшым з чатырох дзяцей Анры Дасэ і Элізабэт Дасэ (у дзявоцтве Рэнард). Яго бацька паходзіў з Пірэнэяў і быў доктарам па прафесіі, а маці была хатняй гаспадыняй з Латарынгіі. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны сям’я Дасэ пераехала ў Біярыц, дзе Жан правёў большую частку свайго дзяцінства. Яго бацька быў галоўным урачом у шпіталі Баён. Дасэ атрымаў хатнюю адукацыю. Ва ўзросце 11 гадоў, Дасэ і яго сям’я пераехала ў Парыж. Ён пачаў сваю фармальную адукацыю ў ліцэі Мішэль ва ўзросце 15 гадоў. Пасля атрымання ступені бакалаўра ў галіне матэматыкі, бацька пераканаў Жана, каб ён вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Парыжа. Абодва бацькі Дасэ памерлі, калі Жану было 19 гадоў.
Калі пачалася Другая сусветная вайна, Дасэ быў прызваны ў французскую армію, і яго на адзін год адправілі ў Паўночную Італію. Пасля вяртання ў Парыж у 1940 годзе Дасэ шмат займаўся, каб здаць экзамен па медыцынскай практыцы. Пасля здачы экзамену Дасэ далучыўся да руху «Змагарная Францыя» ў Паўночнай Афрыцы ў якасці работніка хуткай дапамогі. Першапачаткова ён быў размешчаны ў Марока, але пазней быў адпраўлены ў Туніс. Зацікаўленасць да гематалогіі ў Дасэ з’явілася, калі ён выконваў шматлікія пераліванні крыві параненым салдатам. У 1944 годзе Дасэ вярнуўся ў Парыж, дзе ён працаваў у мясцовым цэнтры пералівання крыві пры шпіталі святога Антонія.
Скончыў Парыжскі ўніверсітэт ў 1945 годзе. З 1946 года дырэктар лабараторыі Французскага нацыянальнага цэнтра пералівання крыві, з 1948 года ў Гарвардскім, з 1958 года ў Парыжскім універсітэтах, з 1968 года дырэктар Французскага нацыянальнага інстытута навуковых даследаванняў.
Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі.
У 1978 годзе атрымаў прэмію Вольфа па медыцыне.
Прафесар эксперыментальнай медыцыны (1978).
Аўтар навуковых прац па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі.
Член Французскай акадэміі навук і медыцыны, Бельгійскай каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Жан Дасэ памёр 6 чэрвеня 2009 года ў горадзе Пальма ў Іспаніі, дзе жыў на працягу апошніх двух гадоў[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е http://cths.fr/an/savant.php?id=112067 Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ а б в Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ а б http://www.armb.be/index.php?id=921 Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 жніўня 2018.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ https://www.inserm.fr/portrait/histoire/jean-dausset/
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Dausset_Jean
- ↑ Звесткі аб смерці ў газеце Le Monde (фр.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Carosella, Edgardo D. (2009). "From MAC to HLA: Professor Jean Dausset". Human immunology. Proc. 70 (9): 661–662. doi:10.1016/j.humimm.2009.07.010. ISSN 0198-8859.
- Dausset, Jean. ‘’Clin d’oeil a la vie: La grande aventure HLA.’’ Odile Jacob Editions. 1998. Paris.
- Petrányi, G (April 1981). "[Nobel Prize winners in medicine for 1980. Immunogenetic significance of the main histocompatibility system (George Snell, Jean Dausset, Baruj Benacerraf)]". Orvosi hetilap. 122 (14): 835–7. PMID 7019812.
- Raju, T N (November 1999). "The Nobel chronicles. 1980: George Davis Snell (1903–96); Jean Baptiste Dausset (b 1916); Baruj Benacerraf (b 1920)". Lancet. 354 (9191): 1738. doi:10.1016/S0140-6736(05)76734-9. PMID 10568613.
- Rapaport, F T (1997). "1996 Medawar Prize Citation for Professor Jean Dausset". Transplant. Proc. 29 (1–2): 31. doi:10.1016/S0041-1345(96)00003-6. PMID 9123012.
- Richmond, Caroline (2009). "Jean Dausset". The lancet. Proc. 374 (9698): 1324. doi:10.1016/S0140-6736(09)61813-4.