3 ліпеня
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
3 ліпеня — сто восемдзесят чацвёрты (сто восемдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 987: Каранацыяй Гуга Капета закончылася валадаранне каралінгаў і пачалося валадаранне капетынгаў.
- 993: У дароўнай грамаце Атона III упершыню ўпамінаецца горад Патсдам пад імем «Poztupimi».
- 1410: Злучаныя польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэна.
- 1608: Французскі гідрограф Самюэль дэ Шамплейн заснаваў горад Квебек.
- 1660: Войска Паўла Сапегі вызваліла Менск ад расійскіх захопнікаў.
- 1811: Руская армія пад кіраўніцтвам Кутузава разбіла турэцкую армію пад Рушчуком.
- 1848: Выйшаў першы нумар газеты «Die Presse».
- 1890: Штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.
- 1941: Упершыню пасля пачатку вайны Іосіф Сталін выступіў з радыёзваротам да савецкага народа.
- 1944: Вызваленне Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.
- 1959: У памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі адкрыты Курган Дружбы на мяжы трох рэспублік.
- 1988: Амерыканскі фрэгат збіў над Персідскім залівам іранскі грамадзянскі самалёт з 290 пасажырамі на борце.
- 1996: Барыс Ельцын абраны прэзідэнтам Расіі на другі тэрмін.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1423: Людовік XI, кароль французскі
- 1789: Іаган Фрыдрых Авербек, нямецкі мастак
- 1828: Уладзіслаў Чартарыйскі, польскі палітычны дзеяч (пам. 23.6.1894)
- 1866: Амбруаз Валар, французскі гандляр творамі мастацтва (пам. 21.7.1939)
- 1879: Васіль Рагуля, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пасол і сенатар у Польскай Рэспублікі (пам. 16.6.1955)
- 1883: Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменнік (пам. 3.6.1924)
- 1896: Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч (пам. 1.4.1971)
- 1897: Джэсі Дуглас, амерыканскі матэматык
- 1901: Андрэй (Крыт), рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа (пам. 21.5.1983)
- 1910: Аляксей Грыцук, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртавання беларусаў Канады (пам. 30.5.1976)
- 1918: Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнавец
- 1922: Карнель, нідэрландскі мастак
- 1926: Уладзімір Багамолаў, рускі пісьменнік (пам. 2003)
- 1928: Ян Махульскі, польскі акцёр і рэжысёр
- 1937: Том Стопард, брытанскі драматург
- 1940: Роберт Язэп Тамушанскі, беларускі рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, філолаг, публіцыст (пам. 10.12.1996)
- 1945: Сахарон Шэлах, ізраільскі матэматык
- 1952: Лора Брэніган, амерыканская спявачка
- 1958: Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі, беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры.
- 1960: Вінс Кларк, брытанскі музыка, кампазітар, удзельнік гуртоў Depeche Mode, Yazoo, Erasure
- 1962: Том Круз, амерыканскі акцёр
- 1987: Себасцьян Фетэль, гоншчык Формулы-1, чатырохразовы чэмпіён свету
- 1993: Нік Фінк, амерыканскі плывец, чэмпіён свету
- 1993: Міхкель Райм, эстонскі велагоншчык
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 683: Леў II, Папа Рымскі
- 1640: Джузэпэ Чэзары, італьянскі жывапісец
- 1642: Марыя Медычы, каралева французская
- 1904: Тэадор Герцль, аўстрыйскі яўрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму
- 1918: Мехмед V, султан асманскі
- 1935: Андрэ Сітраен, французскі прадпрымальнік
- 1936: Генрых Хёрле, нямецкі мастак
- 1969: Браян Джонс, рок-музыкант, гітарыст The Rolling Stones
- 1971: Джым Морысан, лідар музычнага гурта The Doors
- 1987: Цута Кімура, японскі мастак
- 1998: Леў Рохлін, расійскі палітык і ваенны дзеяч
- 2004: Андрыян Нікалаеў, савецкі касманаўт
- 2005: Альберта Латуада, італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст
- 2017: Паала Віладжа, італьянскі акцёр і рэжысёр
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
- Амерыканскія Віргінскія астравы, ЗША: Дзень эмансіпацыі
- М'янма: Дзень жанчын