16 ліпеня
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
16 ліпеня — сто дзевяноста сёмы (сто дзевяноста восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 622: Традыцыйная дата хіджры — перасялення Мухамада і яго прыхільнікаў з Меккі ў Медзіну. Пачатак ісламскага календара.
- 1050: Першая згадка Нюрнберга.
- 1054: Папскія легаты абвясцілі адлучэнне ад царквы патрыярха Міхаіла Керуларыя. Пачатак Вялікай схізмы.
- 1228: Кананізаваны Францыск Асізскі.
- 1931: Імператар Хайле Селасіе I прымае першую Канстытуцыю Эфіопіі.
- 1941: Германскія войскі занялі Смаленск.
- 1945: ЗША паспяхова праводзяць першыя ў свеце ядзерныя выпрабаванні.
- 1965: Адкрыты Манбланскі тунэль, які злучыў Францыю і Італію.
- 1979: Садам Хусейн заняў пасаду прэзідэнта Ірака.
- 1990: Вярхоўная Рада Украіны прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
- 1990: Заснаваны Музей гісторыі Магілёва.
- 1994: Першы фрагмент каметы Шумейкераў — Леві 9 урэзаўся ў атмасферу Юпітэра.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1194: Клара Асізская, італьянская святая
- 1723: Джошуа Рэйналдс, англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва (пам. 23.2.1792)
- 1796: Каміль Каро, французскі жывапісец (пам. 1875)
- 1860: Ота Есперсен, дацкі лінгвіст, стваральнік філасофіі граматыкі
- 1872: Руаль Амундсен, нарвежскі падарожнік
- 1883: Чарлз Шылер, амерыканскі мастак
- 1888: Фрыц Цэрніке, галандскі фізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1953)
- 1896: Тругве Лі, нарвежскі палітык, першы генеральны сакратар ААН
- 1902: Аляксандр Лурыя, расійскі псіхолаг, заснавальнік неўрапсіхалогіі
- 1911: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса
- 1928: Роберт Шэклі, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 1936: Ясуа Фукуда, прэм’ер-міністр Японіі
- 1946: Рэйнальда Арэнас, кубінскі пісьменнік
- 1959: Юрген Лігі, эстонскі дзяржаўны дзеяч
- 1968: Лары Сэнгер, адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпедыі
- 1983: Адрыян Піц, румынскі футбаліст
- 1994: Шэрыка Джэксан, ямайская лёгкаатлетка
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1216: Інакенцій III, Папа Рымскі
- 1691: Франсуа-Мішэль маркіз дэ Лувуа, французскі дзяржаўны дзеяч
- 1747: Джузэпэ Марыя Крэспі, італьянскі мастак
- 1764: Іван VI, імператар расійскі
- 1976: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч
- 1985: Генрых Бёль, нямецкі пісьменнік
- 1989: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор
- 1990: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык
- 1997: Дора Маар, французская мастачка
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Грузія: Дзень духоўнай любові
- Ірландыя: Дзень Дзевы Марыі
- Італія: Дзень Дзевы Марыі
- Уругвай: Дзень перамогі на чэмпіянаце свету па футболе