Матылі

Матылі

Чарнушка эфіопка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidoptera Linnaeus, 1758

Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  117232
NCBI  7088
EOL  747
FW  71428

Лускакрылыя, матылі (Lepidoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем, з'яўляецца адным з самых шматлікіх сярод насякомых.

Лускакрылыя распаўсюджаны на ўсіх кантынентах акрамя Антарктыды, вялікай разнастайнасці дасягаюць у тропіках. У Цэнтральнай Еўропе налічваецца больш 4000 відаў. У сусветнай фаўне апісана звыш 180 000 відаў.

На сённяшні дзень вельмі шматлікія віды знаходзяцца на грані знікнення, пераважна з-за знішчэння іх біятопаў. Шматлікія віды вылоўліваюцца для калекцый, што таксама наносіць вялікую шкоду колькасці іх папуляцый.

Сярод лускакрылых выдзяляюць 4 падатрады:

Жыццёвы цыкл лускакрылых праходзіць з поўным ператварэннем праз чатыры стадыі: яйка, лічынка, лялячка, імага.

Усё лускакрылыя адкладваюць яйкі. Яйкі вельмі моцна адрозніваюцца паміж сабой, як па вонкавым відзе, так і па памерах і форме яйцакладкі. Некаторыя віды адкладваюць за адзін раз некалькіх тысяч яек.

Лічынкай лускакрылых з'яўляецца гусеніца. Вялікая частка гусеніц сілкуецца раслінамі, некаторыя спажываюць дрэва, плады і інш. На ніжняй губе гусеніц размешчана павуцінневая залоза. Перасоўваючыся, гусеніца пакідае за сабой след з павуціння. Шматлікія віды плятуць з павуціння коканы, іншыя з яго дапамогай змацоўваюць лісце харчовай расліны, утвараючы такім чынам камеру, у якой жывуць. З дасягненнем сталага ўзросту гусеніцца ператвараецца ў лялячку.

Кукалка — гэта стадыя супакою лускакрылых, падчас якой праходзіць структурная перабудова арганізма. Кукалка з’яўляецца нерухомай. Некаторыя віды лускакрылых зімуюць на гэтай стадыі.

Лялячка ператвараецца ў дарослае насякомае — імага. Гэта форма з'яўляецца здольнай да размнажэння. Імага большасці відаў сілкуюцца нектарам кветак ці сокамі расліннага ці жывёльнага паходжання. Асноўная функцыя гэтай стадыі жыццёвага цыклу — размнажэнне і рассяленне.

  • Матылі́, лускакрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 470. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. (руск.)
  • Бабочки, чешуекрылые // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)