Хвоі

Хвоі

Кіпарыс вечназялёны.
Лісце і шышкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinales Gorozh., 1904

Сінонімы
  • Araucariales Gorozh., 1904
  • Cupressales Link, 1829
  • Podocarpales Pulle ex Reveal, 1992
  • Taxales Link, 1829

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500028
NCBI  1446380
EOL  4064
FW  82140

Хвоі (Pinales, у мінулым — Coniferales (шышканосныя[1])) — парадак раслін з класу Хвойныя (Pinopsida), які змяшчае усіх сучасных прадстаўнікоў хвойных раслін: кедр, хвою, елку, піхту, лістоўніцу, секвою, кіпарыс, ядловец і ціс. Вядомыя, аднак, некаторыя выкапні хвойных раслін, якія не адносяцца да парадку Pinales.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

У жыццёвым цыкле дамінуе спарафіт. Адметнай асаблівасцю гэтых раслін з’яўляецца рэпрадуктыўная структура, вядомая пад назвай «шышка». На спарафіце ўтвараюцца жаночыя і мужчынскія шышкі. У пыльніках, якія фарміруюцца ў мужчынскіх шышках, утвараюцца мікраспоры. Яны даюць пачатак мужчынскім гаметафітам — пылковым зярнятам. У семязачатках, якія фарміруюцца ў жаночых шышках, утвараюцца мегаспоры. Адна з іх дае пачатак жаночаму гаметафіту — першаснаму эндасперму. Пылковыя зярняты з дапамогай ветру пераносяцца на семязачаткі. Пры іх прарастанні ўтвараецца пылковая трубка, якая дастаўляе дзве нерухомыя мужчынскія гаметы — сперміі — да яйцаклеткі. З семязачатка пасля апладнення ўтвараецца семя. Прарастаючы, семя дае пачатак новаму спарафіту.

Сямействы:

У мінулым цісавыя (разам з Cephalotaxaceae) вылучалі ў асобны парадак Taxales, але апошнія генетычныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі гэтага сямейства монафілетычныя іншым хвойным раслінам, і цяпер яны таксама аднесены да парадку Pinales.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Біялогія : вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9
  • Жизнь растений: в 6 тт. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. / под ред. И. В. Грушвицкого и С. Г. Жилина. — М.: Просвещение, 1978. — С. 350.