Хвойныя
Хвойныя | ||||||||||||
Ілюстрацыя з кнігі Ernst Haeckel's, Kunstformen der Natur (1904). | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Pinophyta (Rupr.) | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
Coniferae | ||||||||||||
|
Хвойныя[1] (Pinophyta, Coniferae) — аддзел (клас) голанасенных раслін.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Разгалінаванне хвойных монападыяльнае. Часта ў іх утвараюцца аднолькавыя парасткі са спіральным лістаразмяшчэннем (цісавыя, араўкарыевыя). У некаторых іншых хвойных развіваюцца парасткі двух тыпаў: падоўжаныя i пакарочаныя (брахібласты). Падоўжаныя парасткі валодаюць неабмежаваным ростам і пакрыты шматлікімі спіральна размешчанымі лістамі ігольчастай, лускападобнай ці плеўчатай формы. Такія парасткі забяспечваюць асноўны прырост дрэва. Пакарочаныя парасткі развіваюцца непасрэдна ў пазухах ападальных лусак падоўжаных парасткаў. Яны кароткія, нарастаюць павольна. На вяршыне нясуць пучок збліжаных лістоў (2-5-8 і да 40 штук — кедр). Сцябло мае слабаразвіты асяродак, моцную другасную драўніну, кальцо камбію, другасную флаэму, кару з моцным коркам. Драўніна хвойных з трахеід з асяродкавымі прамянямі. У кары — смаляныя хады з эфірнымі алеямі (жывіца).
Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцэльнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). У некаторых відаў араўкарыевых і падакарпавых лісты даволі вялікія ланцэтнай і шы-окаланцэтнай формы. У некаторых лісты лускаватыя, дробныя (кіпарыс). Лісты звычайна сядзячыя, цэльныя, рэдка выемчатыя на вяршыні (піхта). Памеры вельмі вагаюцца: ад 1-2 см (елка) да 30-40 см (сасна балотная). У араўкарыі лісты пласціністыя 17-18 см даўжыні і 4-5 см шырыні.
Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных відаў ёсць раздзельнаполыя стробілы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т. зв. мужчынскія і жаночыя шышкі).
Для сістэматыкі хвойных пэўнае значэнне мае т.з. ліставая падушачка (месца прымацавання ліста да сцябла).
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта найбольш шматлікая група раслін сярод сучасных голанасенных. Геалагічная гісторыя іх пачынаецца ад ранняга каменавугальнага перыяду.
Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. Многія з іх: сасна, елка, лістоўніца, піхта — утвараюць вялікія плошчы хвойных лясоў у паўночным паўшар’і, а таксама ў паўднёвым (Вогненная Зямля, Новая Зеландыя, Тасманія). У гарах хвойныя часта ўтвараюць лясы нават у тропіках.
Найбольш шырока распаўсюджаны параўнальна маладыя роды хвойных: Picea, Pinus, Abies, Larix і інш. Менш распаўсюджаны больш старажытныя роды хвойных: секвоя, таксодыум (Паўночная Амерыка), крыптамерыя, метасеквоя (Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія), агаціс (Новая Зеландыя), араўкарыя (Аўстралія, Чылі).
На Беларусі 5 родаў (елка, піхта, хвоя, ціс, ядловец), каля 100 відаў і форм інтрадукаваны ў сады і паркі. Многія з хвойных — лесаўтваральнікі.
Сістэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца адзін сучасны і тры вымерлых парадкі:
Значэнне для чалавека
[правіць | правіць зыходнік]Маюць вялікае водаахоўнае і проціэразійнае значэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, паветра фітанцыдамі і аэраіонамі, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлозна-папяровай і хімічнай вытворчасці. Выкарыстоўваюцца як лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Насенне некаторых відаў ядомае. З жывіцы атрымліваюць шкіпінар, каніфоль, дзёгаць.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. Голанасенныя // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.