Бурундзі
Бурундзі Republika y’u Burundi République du Burundi | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere» («Адзінства, праца, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Burundi bwacu» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | кірундзі, француская | ||||
Сталіца | Бужумбура | ||||
Найбуйнейшы горад | Бужумбура | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Эварыст Ндаішыміе | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады | 145-е месца ў сьвеце 27 830 км² 7,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць | 89-е месца ў сьвеце 8 988 091 323/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва | 142 месца ў сьвеце $3,099 млрд $389 | ||||
Валюта | Бурундыйскі франк (BIF) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Бэльгіі | 1 ліпеня 1962 | ||||
Аўтамабільны знак | BU | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bi | ||||
Тэлефонны код | +257 | ||||
![]() |
Буру́ндзі (кірундзі: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурундзі — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе — утварэньне каралеўства Бурундзі.
- 1890-я — нямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
- 1918 — пасьля Першай сусьветнай вайны Бурундзі была перададзена Бэльгіі.
- 1962 — атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 году ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стаў Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
- 1965 — антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
- 1966—1993 — вайсковая дыктатура кіраваная старшынямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савету (Мікамбэра, Багаза, Буёя).
- 1993 — першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадае, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
- 1996 — пераварот маёра П’ера Буёі.
- 2003 — улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндаізэе мірным шляхам.
- 2004 — забойства ў лягеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бурундзі — гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны — шматпартыйная.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна падзеленая на 17 правінцыяў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Burundi_Topography.png/220px-Burundi_Topography.png)
Становішча Бурундзі ва ўсходняй, найбольш прыўзьнятай, частцы Афрыкі абумоўлівае пласкагорны характар рэльефу зь сярэднімі вышынямі 1000—2000 мэтраў і значнымі іх перападамі. Самы нізкі пункт — урэз вады возера Танганьіка (773 м), найвышэйшы — 2684 м, усяго за 20 кілямэтраў на ўсход, — гара Хеха ў хрыбце Бурундзі. Перапады вышынь, а разам і высокая сэйсьмічнасьць, абавязаны праходжаньню праз тэрыторыю краіны заходняй галіны Усходне-Афрыканскагіх разломаў.
Клімат Бурундзі пераходны ад экватарыяльнага (на паўночным захадзе) да субэкватарыяльнага, з двума сэзонамі дажджоў: у верасьні-лістападзе й лютым-траўні — гэтак званыя зенітальныя дажджы, і двума сухімі сэзонамі між імі. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае ад 1300 да 1600 мм. Тэмпэратуры не празьмерна высокія дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/Burundi_landscape.jpg/220px-Burundi_landscape.jpg)
Нягледзячы на гідраграфічную дамінанту возера Танганьіка, што разьлеглася ў рыфтавай даліне на паўднёва-ўсходняй мяжы, большая частка тэрыторыі Бурундзі адносіцца да басэйна возера Вікторыя. Галоўная рака краіны — Рувубу, што пачынаецца на поўдні, цячэ на паўночны ўсход і ў рэшце рэшт далучаецца да Кагеры — прызнанага вытоку Ніла. Такім чынам, Бурундзі можа з гонарам назваць сябе калыскай вялікай афрыканскай ракі. Прынамсі, многія географы лічаць даўжыню Ніла ад вытока Руверонзы — прытока Рувубы.
Большая частка тэрыторыі Бурундзі занята саванамі з тыпова афрыканскімі флёрай і фаўнай. У вобласьці экватарыяльна клімату на паўночным захадзе захаваліся вільготныя лясы. Аднак завысокі антрапагенны ціск пакідае мала шанцаў слаўным насельнікам саван і гілей, як і самім гілеям. Каб захаваць хоць нейкія некранутыя ўчасткі прыроды, ў 1982 былі створаны нацыянальныя паркі Кібіра (ахоўваюцца экватарыяльныя лясы) і Рувубу (саванавая й прырэчная фаўна: нільскія кракадзілы, бегемоты, буйвалы, вадзяныя казлы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бурундзі мае слаба разьвітую эканоміку. 91 % гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48 % нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць — 26 %, паслугі — 26 %). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызі.
Карысныя выкапні амаль не дасьледаваныя. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванаду і нікелю.
Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.
Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).
Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспарту кавы.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]83 % насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15 %) і пігмеі (каля 1 %). 63,2 % насельніцтва — хрысьціяне, 33 % анімісты, каля 1 % мусульмане. У Бурундзі адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1 % насельніцтва жыве ў гарадах. Нягледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моваў, афіцыйнай застаецца француская і кірундзі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]