Вячаслаў Кебіч

Вячаслаў Кебіч
лац. Viačasłaŭ Kiebič
па-беларуску: Вячаслаў Францавіч Кебіч
18 верасьня 1991 — 21 ліпеня 1994
Наступнік Міхаіл Чыгір
7 красавіка 1990 — 18 верасьня 1991
Папярэднік Міхаіл Васільевіч Кавалёў[d]
1985 — 1990
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
1996 — 2004
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 чэрвеня 1936(1936-06-10)
Памёр: 9 сьнежня 2020(2020-12-09)[1] (84 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»

Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 красавіка 1936, в. Канюшаўшчына Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Валожынскі раён — 9 сьнежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.

Вынікі Кебіча на выбарах прэзыдэнта Беларусі 1994 року (першы тур галасаваньня)

Пасьля сканчэньня інстытуту працаваў інжынэрам-тэхнолягам, старэйшым інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намесьнікам галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных лініяў.

  • 1973—1978 — галоўны інжынэр, дырэктар Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава.
  • 1978—1980 — генэральны дырэктар Менскага вытворчага аб’яднаньня па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава.
  • 1980—1985 — другі сакратар ЦК КПБ, загадчык аддзелу ЦК КПБ.
  • 1985—1990 — намесьнік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржпляну БССР.
  • 1989—1992 — народны дэпутат СССР.
  • Народны дэпутат Рэспублікі Беларусь ад Іванаўскай выбарчай акругі № 120 Берасьцейскай вобласьці[2].
  • 1990—1994 — Старшыня Савета Міністраў БССР, прэм’ер-міністар Беларусі.
  • 1995—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі.
  • 1996—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Сябра КПСС (1962—1991), сябра ЦК КПСС (1990—1991).

Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, дзе саступіў у другім туры Аляксандру Лукашэнку. Пасьля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз.

Памёр 9 сьнежня 2020 году[3].

Жонка Алена, у 1993 годзе працавала ў камэрцыйнай фірме[4].

  1. ^ а б Naša Nìva (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  2. ^ Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мінск: "Беларусь", 1992. — С. 109. — 500 ас. — ISBN 5-338-01001-1
  3. ^ Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч
  4. ^ Дэпутаты спадзяюцца // Витебский курьер. — 1993. — № 8. — С. 1.
Папярэднік
Міхаіл Кавалёў
Старшыня Савету Міністраў БССР
1990—1991
Наступнік
пасада ліквідаваная; ён сам як старшыня Рады міністраў РБ
Папярэднік
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
1991—1994
Наступнік
Міхаіл Чыгір