Уладзімер Ярмошын

Уладзімер Ярмошын
лац. Uładzimier Jarmošyn
па-беларуску: Уладзімeр Васілевіч Ярмошын
4-ы прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
18 лютага 2000 — 1 кастрычніка 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сяргей Лінг
Наступнік: Генадзь Навіцкі
старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
10 студзеня 1995 — 18 лютага 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Герасіменка
Наступнік: Міхаіл Паўлаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 кастрычніка 1942(1942-10-26) (82 гады)
Сьцяг РСФСР Пронск, Разанская вобласьць, Расея
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «Знак Пашаны» ордэн Пашаны

Уладзімер Васільевіч Ярмошынпрэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь (18 лютага 2000-1 лістапада 2001).

Нарадзіўся 26 кастрычніка 1942 году ў горадзе Пронск Разанскай вобласьці (Расея).

Скончыў Навачаркаскі політэхнічны інстытут (1964), Акадэмію грамадзянскай авіяцыі (1989), інжынэр-мэханік, арганізатар вытворчасьці.

Мінуў працоўны шлях ад токара Навачаркаскага электравозабудаўнічага заводу да намесьніка дырэктара Менскага заводу № 407 Грамадзянскай авіяцыі. Затым перайшоў на працу ў савецкія органах улады, займаў шэраг кіравальных пастоў. З 1995 па 2000 гады быў мэрам г. Менска, а з 14 сакавіка 2000 па 21 верасьня 2001 году — старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пасьля трагедыі на Нямізе, калі ў цісканіне ў мэтро загінула больш 50 чалавек (1999), падаваў у адстаўку з паста старшыні гарвыканкама, але адстаўка прэзыдэнтам прынятая не была.

21 верасьня 2001 г. новаабраны прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку ўрада. 4 кастрычніка ў Уладзімера Ярмошына адбылася гутарка з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка. Па яе папярэднім вынікам, былы глава ўрада будзе мець годную працу. Магчыма, яна будзе зьвязаная з "расейскім кірункам", удакладніў Уладзімер Ярмошын.

У ліпені 2002 году прызначэньне на пост кіраўніка Беларусага прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы». Узначальваў прадстаўніцтва па сьнежні 2003 году.

Быў чальцом Рады Рэспублікі Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь (1996–2000), чальцом Камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

У пачатку 2004 году перабраўся на СМЖ у Маскву. У 2006 годзе вярнуўся ў Беларусь, працуе дырэктарам сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства "Зьнешэканамбуд" (займалася будаўніцтвам "Мінск-Арэны" ды "Славянскага кварталу").

Жанаты, двое дзяцей.

У 1959–1960 гг. працаваў токарам Навачаркаскага электравозабудаўнічага заводу ў Растоўскай вобласьці (Расея).

У 1965-1990 гг. — ст. інжынэр, гал. мэханік, нам. дырэктара Менскага заводу грамадзянскай авіяцыі № 407.

У 1990 г. — старшыня выканкама Кастрычніцкай раённай Рады дэпутатаў г. Менска.

У 1990-1992 гг. — нам. старшыні Менскага гарвыканкама, старшыня камітэта па жыльлёвай гаспадарцы і энэргетыцы.

У 1992-1995 гг. — першы нам. старшыні Менскага гарвыканкама.

10 студзеня 1995 г. указам прэзыдэнта № 11 прызначаны старшынём Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта і занесены на сьцьвярджэньне Менскай гарадзкой Радай дэпутатаў.

З 1996 г. чалец Рады рэспублікі Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь, чалец Сталай камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансам.

18 лютага 2000 г. указам прэзыдэнта № 77 "Аб Ярмошыне У. В." прызначаны в. а. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, зьмяніўшы на гэтым пасту Сяргея Лінга, які пайшоў у адстаўку.

21 верасьня 2001 г. новаабраны прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку ўрада.

1 кастрычніка 2001 г. указам прэзыдэнта № 559 Генадзь Навіцкі прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Зь ліпеня 2002 гады па сьнежні 2003 году — кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Мабільныя ТэлеСыстэмы» ў Беларусі.

Узнагароды: ордэн "Знак Пашаны", тры мэдалі.

Папярэднік
Сяргей Лінг
Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
2000 – 2001
Наступнік
Генадзь Навіцкі