Язэп Варонка

Язэп Варонка
лац. Jazep Varonka
Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР
1918 — 1918
Міністар беларускіх справаў Летувы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 (16) красавіка 1891
Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 чэрвеня 1952(1952-06-04) (61 год)
Партыя:
Адукацыя:
Язэп Варонка ў 1910—1914 гг.

Язэп Якаўлевіч Варонка (псэўданімы: Юрий Вегов, В. Полесскій[Крыніца?]; 4 красавіка 1891, Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя — 4 чэрвеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР. Псэўданім — Агасьфер.

Нарадзіўся 4 красавіка 1891 году ў вёсцы Кузьніца Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні[1]. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці») і сакратаром «Таварыства незалежных журналістаў»[2].

Палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэньня аб выбарах ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход[3][4]. У жніўні 1917 году прымаў удзел у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве.[5] Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) [6][7][8][9], затым быў камісарам юстыцыі й ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».

З 1918 году жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі)[10] і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).

У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна»[11][12][13][14], вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.

Памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага Рывэр Гроўв на могілках «Элмвуд могільнік і Маўзалей» [a].[15]

Папярэднік
Старшыня ўраду БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Раман Скірмунт
Папярэднік
Міністар замежных справаў БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Антон Луцкевіч
Папярэднік
Іван Макрэеў
Міністар унутраных справаў БНР
красавік 1918—1918
Наступнік
Кузьма Цярэшчанка
Папярэднік
Міністар беларускіх справаў Летувы
1918—1920
Наступнік
Дамінік Сямашка

  1. ^ Элмвуд могільнік і Маўзалей па-ангельску: Elmwood Cemetery and Mausoleum, 2905 Thatcher Avenue, River Grove. IL60171. USA
  1. ^ Лявон Юрэвіч. Наш першы: Язэп Варонка // Запісы = Zapisy. — Нью-Ёрк-Менск: БІНІМ, 2011. — Кн. 34. — С. 563—584.
  2. ^ Весь Петроград на 1917 год.. — Петроград: Издание А.С.Суворина., 1916. — С. 138. — 884 с.
  3. ^ Особое Совѣщаніе для изготовлені проекта Положенія о выборахъ въ Учредительское Собраніе. Справочникъ. 1917. Составленъ по 30 іюня 1917 г.. — Петроградъ: Типографія Министерства Внутреннихъ Дѣл, 1917. — С. 31, 44, 64. — 83 с.
  4. ^ Зьміцер Жылуновіч, Язэп Варонка. Статут аб выбарах у Устаноўны збор : (пастанова Часовага ураду аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту аб выбарах у Устаноўны збор). Усерасійская па справам аб выбарах у Устаноўны збор камісія ; ператлумачыў з даручэньня Усерасійскай па справам аб выбарах у Устаноўны збор камісіі Зьмітро Жылуновіч ; зацьвярдзіў сябрук Асобай парады для загатоўкі праекту Статуту аб выбарах у Устаноўны збор Язэп Варонка. — Петраград: 1917. — 16 с.
  5. ^ Ізвѣщенія. 22 авг. въ 7 ч. веч. въ помѣщеніи «Бѣлорусской Соціалистической Грамады» (Знаменская ул. 36, кв. 54), состоится общее собраніе всѣхъ членовъ «Б. С. Г.» и сочувствующихъ, на которомъ будутъ сдѣланы слѣдующіе доклады: 1. Члена Особаго Совѣщанія—1. Я. Воронко на тему «Государственное Совѣщаніе въ Москвѣ и національный вопросъ». II. Старшины «Б. С. Г».—Д. Ф. Жилуновича—«Конференція Национально-Соціалистическихъ Партій». III. I. А. Лавриновича—Центральная Бѣлорусская Рада въ Минскѣ. / Фёдар Дан // Извѣстія Петроградскаго Совѣта Рабочихъ и Солдатскихъ Депутатовъ. : газэта. — Копейка, 22.08.1917/02.09.1917. — № 150. — С. 12.
  6. ^ Демократическое совѣщаніе. Засѣданіе 22 сентября. / Ф. А. Степунъ // Армія и Флотъ Свободной Россіи (Русскій инвалид) : газэта. — Петроградъ: 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917. — № 218. — С. 2.
  7. ^ Руднева С.Е. Демократическое совещание (сентябрь 1917 г.): История форума.. — Москва: Наука, 2000. — С. 151-153. — 256 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-010200-8
  8. ^ Дѣйствія правительства. Объ учрежденіи Временнаго Совѣта Россійской Республики. / М. Б. Войцеховичъ // Вестник Временного правительства : газэта. — Петроград: 1917, 03 окт. (16 окт.). — № № 167(213). — С. 1.
  9. ^ Руднева С.Е. Предпарламент. Октябрь 1917 г.: опыт исторической реконструкции.. — Москва: Наука, 2006. — 279 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-035534-8
  10. ^ Открыта подписка на ежедневную литературную, общественно-политическую и экономическую газету на русскомъ языкѣ Вольная Литва / Вадим Белов // Свободное слово. Ежедневная демократическая національная газета : газэта. — Ревель(Талін): Прогрессъ, 10.06.1921. — № 44. — С. 4.
  11. ^ «Белорусская трибуна»—Государственная публичная историческая библиотека России.
  12. ^ Хроніка беларускай культуры. Беларуская культура за рубяжом. // Полымя : часопіс. — 1927. — № 1. — С. 214.
  13. ^ Хроніка. Беларускія часопісы ў Амэрыцы. // Узвышша : часопіс. — 1927. — № 2. — С. 217.
  14. ^ Некалі пісалі (са старых газэтаў). Беларускае жыцьцё ў Амэрыцы: Беларусы — сапраўдныя лідэры нашай старой эміграцыі ў Амэрыцы. // Весткі й Паведамленьні : Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. — 2011. — № 10—11 (547—548). — С. 3.
  15. ^ Анатоль Сідарэвіч Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі / Андрэй Дынько // Наша Ніва : газэта. — Менск: 25 лютага 2018.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Язэп Варонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў