Авіяцыя

Планёр

Авія́цыя (фр.: aviation, ад лац.: avis — птушка) — тэорыя і практыка палёту ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра.

Лятальныя апараты

[правіць | правіць зыходнік]
Boeing 747—200

Вядомыя наступныя тыпы лятальных апаратаў:

А таксама: планёр, дэльтаплан, БПЛА.

Бамбардзіроўшчык B-52 скідвае бомбы

Авіяцыя пачала развівацца ў пачатку XX ст. Першы паспяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згарання ажыццявілі 17 снежня 1903 г. амерыканскія механікі браты Уілбур і Орвіл Райт.[1] Услед за гэтым будуюць самалёты Альберта Сантас-Дюмон, Ф. Фербер, Я. М. Гаккель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.

З сярэдзіны 1920-х у самалётабудаванні пачалі выкарыстоўваць дзюралюміній; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біплана да манаплана.

У канцы 1930-х з'явіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў цывільнай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах з'явіліся звышгукавыя самалёты.[2]

К пачатку 1990-х серыйныя самалёты дасягнулі хуткасці 3000-3500 км / г, максімальнай вышыні палёту больш за 30 км і далёкасці да 15 тыс. км.

  1. Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17. World Digital Library (17 снежня 1903). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2013. Праверана 22 ліпеня 2013.
  2. Бізнес авіяцыя