Багуслаў Гасеўскі

Багуслаў Гасеўскі
польск.: Krzysztof Korwin Gosiewski
Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-я г.
Партрэт Багуслава Гасеўскага. Лявонцій Тарасевіч, 1690-я г.
Герб
пісар вялікі духоўны літоўскі
11 кастрычніка 1720 — 1724
Папярэднік Караль Пётр Панцажынскі
Пераемнік Міхал Ян Зянковіч
тытулярны біскуп
з 20 красавіка 1722
Дыяцэзія Achantus[d]
біскуп смаленскі
з 7 сакавіка 1724
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Караль Пётр Панцажынскі
Пераемнік Ежы Мікалай Гільзен
дапаможны біскуп
з 20 красавіка 1722
Дыяцэзія Віленская архідыяцэзія

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1669[1][2]
Смерць 23 чэрвеня 1744(1744-06-23)
Дынастыя Гасеўскія
Бацька Мацей Гасеўскі[d]
Маці Маргарыта са Швабаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багуслаў Корвін-Гасеўскі (Гасеўскі; 1669 — 23 чэрвеня 1744) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч.

З роду Гасеўскіх. Паводле новых даследаванняў, сын генерала артылерыі Вялікага Княства Літоўскага Мацея Гасеўскага і Маргарыты Шваб[3], а не гетмана польнага літоўскага Вінцэнта Гасеўскага і Магдалены з Канапацкіх.

Духоўны пісар вялікі літоўскі з 1720 года[4]. З 1722 года біскуп-суфраган беларускі, з 1724 года біскуп смаленскі[5].

У часы грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім падтрымліваў супраціўнікаў Сапегаў. У 1722 годзе зрабіўся суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 годзе ўвайшоў да віленскай капітулы, у 1724 годзе зрабіўся смаленскім біскупам.

У 1729 годзе як супраціўнік Аўгуста Моцнага склаў дагавор з французскім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарванне кожнага сойму ў часы гаспадарання Аўгуста Моцнага (сарваў соймы ў 1730 годзе ў Горадні і 1732 годзе ў Варшаве). Звяртаўся таксама да Расіі з мэтай змагання з абсалютызмам караля і вялікага князя, атрымаў ад расійскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвенвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду біскупа віленскага, і ў 1730 годзе на банкеце, дзе была ўся капітула, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.

  1. Bogusław Korwin Gosiewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Bogusław Korwin Gosiewski // MAK
  3. Jan Paweł Gosiewski Biskup Bogusław Korwin Gosiewski (1669–1744): zarys biografii(польск.) // Rocznik Lituanistyczny. — 2023. — Т. 9. — С. 111–159. — ISSN 2450-8454. — DOI:10.12775/RL.2023.9.07
  4. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 208.
  5. БелЭн 1997.