Крыштаф Зяновіч (ваявода менскі)
Крыштаф Зяновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Дэспат» | |||||||
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Юзафат Сапега | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Станіслаў Завіша | ||||||
| |||||||
Смерць | 6 чэрвеня 1717 | ||||||
Род | Зяновічы | ||||||
Бацька | Станіслаў Зяновіч | ||||||
Маці | Амалія Альжбета фон Герберштэйн | ||||||
Жонка | Тэрэза з Коцелаў[d], Брыгіда са Швыкоўскіх[d] і Сюзана з Пшаздзецкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Тэрэза, Амелія |
Крыштаф Зяновіч (? — 6 чэрвеня 1717) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ашмянскі земскі маршалак з 1687 і староста з 1701, вялікі пісар літоўскі (1703—1709), ваявода менскі (з 1709).
Палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Алькеніцкай бітвы 1700.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Дэспат-Зяновічаў герба «Дэспат», сын Станіслава і Амаліі Альжбеты фон Герберштэйн.
Быў двойчы жанаты: з Тэрэзай Коцел (сястра троцкага ваяводы Міхала Казіміра Коцела), а потым з Брыгідай Швыкоўскай.
Меў дачок Тэрэзу, жонку ашмянскага войскага Караля Сулістроўскага, і Амелію, якая выйшла замуж спачатку за мсціслаўскага старосту Аляксандра Валовіча, а потым за Міхала Хлусовіча.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Зяновічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 661. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.